Увага!!! Сёння ў Пухавіцкім раёне праводзіцца планавая праверка аўтаматызаванай сістэмы цэнтралізаванага апавяшчэння.
Сістэма прызначана для давядзення да насельніцтва, органаў дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны, дзяржкіравання, мясцовай выканаўчай і распарадчай улады сігналаў абвесткі і інфармацыі пра пагрозу ўзнікнення або ўзнікненне надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару, аб правілах паводзін у надзвычайнай сітуацыі, аб ходзе ліквідацыі яе наступстваў.
Падчас праверкі плануецца выбарачны запуск электрасірэннага абсталявання на мясцовым узроўні.
Просім з разуменнем паставіцца да праводзімых мерапрыемстваў!
Пухавіцкі РАНС.