На працягу ўсяго красавіка ў Мар'інай Горцы будуць праходзіць вясновыя кірмашы.
Адпаведнае распараджэнне падпісаў старшыня райвыканкама.
Кірмашы будуць арганізаваны ў выхадныя дні на пляцоўцы ТАА «Аўгур» па вуліцы Кастрычніцкай. Працягнуцца яны да 30 красавіка.
Наталля Пархомчык.