Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

27.03.2023

Выніковы савет упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама прайшоў у Мар'інай Горцы

На мерапрыемстве падвялі вынікі працы сферы адукацыі за 2022 год.

У працы савета прымалі ўдзел начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага аблвыканкама Мікалай Башко, намеснік старшыні райвыканкама Наталля Чарнышова. У сваім дакладзе намеснік начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Таццяна Рошчына агучыла дасягненні ўстаноў адукацыі раёна за мінулы год, спынілася на недахопах.

Прааналізаваў працу сістэмы адукацыі нашага раёна і Мікалай Башко. Ён адзначыў, што асабліва вострай з'яўляецца кадравая праблема. За апошнія 10 гадоў у раённым выканаўчым камітэце змянілася шэсць начальнікаў упраўлення па адукацыі, спорце і турызме. А гэта стварае істотныя цяжкасці ў рабоце кіраўнікоў устаноў адукацыі. Адчуваецца няхватка настаўнікаў па шэрагу дысцыплін. Мікалай Мікалаевіч падкрэсліў: калі пытанне з кадрамі застанецца адкрытым, то ўсе астатнія задачы, якія стаяць перад сістэмай адукацыі раёна, з цягам часу будзе вырашаць усё больш складана. Пры гэтым ён звярнуў увагу на класы педагагічнага профіля, выпускнікі якіх з часам маглі б прыйсці ў школы. Ён заўважыў, што ў гэтым кірунку не павінна быць скачкападобнасці, калі ў адзін год у раёне 15 выпускнікоў у педагагічных класах, а ў іншы — 55. Рэгіёну трэба вызначыцца з колькасцю маладых людзей, якія будуць навучацца па мэтавых кірунках, і з гэтым улікам фармаваць педкласы.

Мікалай Мікалаевіч падзякаваў работнікам дашкольнай адукацыі. Гэты напрамак у нас у раёне, паводле яго слоў, мае добрую рэзультатыўнасць. Але і ў такой сітуацыі ёсць варыянты і магчымасці росту.

На Савеце па выніках 2022 года названы лепшыя педагогі і ўстановы адукацыі. За дасягненні высокіх паказчыкаў у развіцці адукацыі яны атрымалі розныя ўзнагароды.

Лепшыя ўстановы дашкольнай адукацыі, размешчаныя ў сельскай мясцовасці:

1 месца — дзіцячы сад «Зубраня» пасёлка Дружны,

2-е месца — Зазерскі дзіцячы сад, Навасёлкаўскі дзіцячы сад,

3 месца — Блонскі дзіцячы садок.

Лепшыя ўстановы дашкольнай адукацыі, размешчаныя у гарадской мясцовасці:

1 месца — дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці горада Мар'іна Горка «Расток»,

2 месца — дзіцячы садок №6 горада Мар'іна Горка,

3 месца — дзіцячы садок №4 горада Мар'іна Горка.

Лепшыя ўстановы адукацыі агульнай сярэдняй адукацыі, размешчаныя ў сельскай мясцовасці:

1 месца — Дуброўская сярэдняя школа,

2-е месца — Дукорская сярэдняя школа,

3 месца — Пухавіцкая сярэдняя школа.

Лепшыя ўстановы адукацыі агульнай сярэдняй адукацыі, размешчаныя ў гарадской мясцовасці:

1-е месца — Мар'інагорская гімназія,

2-е месца — сярэдняя школа №2 горады Мар'іна Горка,

3 месца — сярэдняя школа №1 горада Мар'іна Горка.

Лепшая ўстанова дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі:

цэнтр творчасці дзяцей і моладзі «Світанак».

Лепшая ўстанова спецыяльнай адукацыі:

Пухавіцкі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

Наталля ВАСІЛЬЕВА.

Чытаць 126 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»