Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

23.03.2023

Падведзены вынікі раённага агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы

Конкурс праводзіцца штогод. Яго пераможцамі ў розныя гады станавіліся такія прадпрыемствы як ТАА "Белэкатэхніка", ЗАТ "Аўгуст-Бел", ААТ "Пухавічынафтапрадукт", а сярод сацыяльнай сферы — Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі "Світанак", тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, сярэдняя школа №3 горада Мар'іна Горка.

Па выніках 2022 года сярод арганізацый вытворчай сферы дзейнасці першае месца ў ААТ "Завод горнага воску" (дырэктар Віктар Лукша), а сярод арганізацый невытворчай сферы дзейнасці лепшым прызнаны ДУА "Дзіцячы сад "Васілёк" пасёлка Дружны (загадчыца Таццяна Азалінь).

Усяго ў аглядзе-конкурсе ўдзельнічаў 51 аб'ект гаспадарання. Улічваліся такія паказчыкі як умовы працы, траўматызм, колькасць спецыялістаў па ахове працы, кабінет па ахове працы і выкананне плана мерапрыемстваў па ахове працы, расходаванне сродкаў па ахове працы на аднаго працоўнага, забяспечанасць работнікаў сродкамі індывідуальнай абароны згодна з нормамі.

- Але асноўным момантам усё ж з'яўляецца адсутнасць вытворчага траўматызму на вытворчасці, — адзначае галоўны спецыяліст аддзела працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва райвыканкама Анастасія Салавей.

Арганізацыя-пераможца ўзнагароджваецца грашовай прэміяй у памеры 20 базавых велічынь.

Анастасія Плятнёва.

Чытаць 135 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»