Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

22.03.2023

У Пухавіцкім раёне прайшоў мітынг, прысвечаны 80-годдзю з дня гібелі жыхароў Хатыні, памяці ахвяр спаленых вёсак

22 сакавіка па ўсёй Беларусі праходзяць памятныя мерапрыемствы. Да брацкіх магіл, манументаў ускладаюць кветкі, успамінаючы пра тое, якія бязмерныя выпрабаванні выпалі на долю беларускага народа.

Ва ўрачыстым мітынгу ў вёсцы Прыстань ля помніка ахвярам фашысцкіх акупантаў прынялі ўдзел старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Клімовіч, пракурор Пухавіцкага раёна Дзмітрый Лугін, ваенны камісар Пухавіцкага раёна Кірыл Бараноўскі, палкоўнік у адстаўцы Уладзімір Тамело, прадстаўнікі вайсковай часці 89417. Таксама на мерапрыемстве прысутнічалі ветэраны, школьнікі і мясцовыя жыхары.

Месца сустрэчы выбрана не выпадкова. Прыстань лічыцца вогненнай сястрой Хатыні. У гады акупацыі фашысты знішчалі вёску двойчы: у першы раз карным атрадам было расстраляна 128 чалавек (загінулі практычна ўсе мужчыны), другі раз – 133 чалавекі (у асноўным жанчыны і дзеці).

Удзельнікі мерапрыемства ўсклалі кветкі да мемарыяла і ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання.

Алеся Смірнова.

Чытаць 102 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»