Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

21.03.2023

Аб распараджэнні старшыні райвыканкама ад 14 лютага 2023г. № 52р «Аб арганізацыі і правядзенні месячніка па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый»

У сувязі з надыходам спрыяльных умоў надвор'я, у мэтах навядзення парадку на зямлі і добраўпарадкавання тэрыторыі Пухавіцкага раёна падпісана распараджэнне старшыні Пухавіцкага раённага выканаўчага камітэта ад 14 лютага 2023г. № 52р «Аб арганізацыі і правядзенні месячніка па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый». Указаным распараджэннем зацверджаны план мерапрыемстваў па правядзенні месячніка па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый населеных пунктаў Пухавіцкага раёна. У адпаведнасці з распараджэннем і планам мерапрыемстваў усім суб'ектам гаспадарання і грамадзянам належыць прыняць меры па навядзенні належнага санітарнага парадку, уключаючы, пры неабходнасці, уборку лістоты, пакос пустазельнай расліннасці, пабел драўняных насаджэнняў, рамонт і афарбоўванне агародж тэрыторый на ўласных і замацаваных распараджэннем старшыні Пухавіцкага раённага выканаўчага камітэта (далей – райвыканкам) ад 6 кастрычніка 2022 г. № 361р тэрыторыях, і тэрыторыях, вызначаных у адпаведнасці з рашэннямі, прынятымі райвыканкамам, Праўдзінскім пасялковым і сельскімі выканаўчымі камітэтамі згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 чэрвеня 2020 г. № 430 «Аб парадку вызначэння памераў (межаў) тэрыторый для выканання работ па падтрыманні іх належнага санітарнага стану».

Змест распараджэння і дадатак да яго, а таксама распараджэнне старшыні райвыканкама ад 6 кастрычніка 2022 г. № 361р размешчана пад банэрам Падтрыманне санітарнага стану .

Заклікаем усіх прыняць актыўны ўдзел у навядзенні парадку на зямлі Пухаўшчыны.

Дадаткова звяртаем увагу юрыдычных асоб і грамадзян, што непрыняцце мер па падтрыманні належнага санітарнага стану тэрыторый цягне прыцягненне да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях».

Чытаць 135 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»