Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

02.03.2023

Дэлегацыя нашага раёна прыняла ўдзел у зімовым спартыўным свяце «Мінская лыжня-2023», якое праводзілася ў мінулыя выхадныя ў спарткомплексе «Раўбічы»

Надвор'е было зусім не зімовае: увесь дзень ішоў то дождж то мокры снег. Але на свяце ніхто не заўважаў гэтага, таму што ўсе былі аб'яднаны спартыўным азартам: удзельнікі стараліся паказаць лепшы вынік, а гледачы — падтрымаць іх.

У мінулую суботу ў Раўбічах сабраліся лыжнікі з усёй Мінскай вобласці. Сёлета ў спаборніцтвах удзельнічалі каля 50 каманд. Сярод іх была і каманда Кіраўніка дзяржавы. Яна выступала па-за конкурсам.

ЦЫТАТА:

Аляксандр Лукашэнка:

- Лепш спаборніцтваў у Беларусі няма, чым наша аматарская традыцыйная лыжная гонка. Каб зразумець знутры гэта мерапрыемства, я вам раю ўстаць на лыжы і паспрабаваць пабегаць тут. Асабліва вось у такіх умовах ... Людзі ўбачылі, што гэтым трэба займацца — мы зімовая краіна! Вы бачыце, надвор'е мяняецца, на лыжах трэба хадзіць і за сабой цягаць дзяцей. Што я вам заўсёды дэманстраваў. Хай яны вучацца.

Следам за камандай Кіраўніка дзяржавы да фінішу прыйшла дружына Камітэта дзяржаўнага кантролю, якая стала афіцыйным пераможцам. На другім месцы размясціўся калектыў Нацыянальнага алімпійскага камітэта. А замкнула заліковую тройку лідараў прагрэсуючая ад года да года каманда Мінскага гарвыканкама.

У Раўбічах была арганізавана і культурна-забаўляльная праграма. Сваім музычным талентам парадаваў гледачоў спявак Тэа.

У выхадныя беларусы адзначалі Масленіцу, таму тут жа прайшлі масленічныя гулянні з гульнямі і конкурсамі. Можна было сагрэцца ў спецыяльна абсталяваных палатках, выпіць цёплай гарбаты.

Анастасія Мацвеева, галоўны спецыяліст сектара планавання і выканання бюджэту фінансавага аддзела Пухавіцкага райвыканкама:

- Мне вельмі спадабалася. Тут пануе непаўторная атмасфера. Свята атрымалася вельмі добрае. Абавязкова прыеду яшчэ, але ўжо з дзецьмі. Хай таксама акунуцца ў атмасферу радасці, спартыўнай рызыкі і добрых эмоцый.

Анастасія Плятнёва.

Чытаць 164 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»