Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

21.02.2023

Аб службе «Адно акно»

Многія жыхары раёна ўжо карысталіся паслугамі службы «Адно акно» і ацанілі яе перавагі, бо аказанне любых паслуг канцэнтруецца ў адным месцы.

Памяшканне службы «Адно акно» ўяўляе сабой плошчу з адкрытай планіроўкай і адкрытым уваходам. Створана некалькі функцыянальных зон: месца чакання грамадзянамі прыёму, месца прыёму грамадзян і службовае памяшканне. Забяспечана фарміраванне безбар'ернага асяроддзя для інвалідаў у мэтах іх бесперашкоднага доступу да месца прыёму грамадзян, належная арганізацыя месцаў чакання грамадзянамі прыёму, уключаючы забеспячэнне наведвальнікаў дастатковай колькасцю сядзячых месцаў, пітной вадой.

Для грамадзян, якія чакаюць прыёму, арганізавана працоўнае месца з персанальным камп'ютарам. Гэта дае магчымасць раздрукаваць заяву на неабходную адміністрацыйную працэдуру, азнаёміцца з узорам запаўнення такой заявы, а таксама прадастаўлены доступ да адзінага партала электронных паслуг агульнадзяржаўнай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы для атрымання электроннай паслугі па прадастаўленні звестак аб аднясенні грамадзяніна да незанятага ў эканоміцы.

Абслугоўванне наведвальнікаў ажыццяўляецца ў парадку чаргі, шляхам укаранення сістэмы электроннага кіравання чаргой і арганізацыяй папярэдняга запісу.

Памяшканні, у тым ліку працоўныя месцы работнікаў службы «Адно акно» райвыканкама, абсталяваны сістэмамі аўдые- і відэаназірання.

Прыём зацікаўленых асоб ажыццяўляецца па 206 адміністрацыйных працэдурах.

Размяшчаецца служба «Адно акно», як і раней, у будынку райвыканкама па адрасе: г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47, 1-й паверх.

Рэжым работы: у працоўныя дні, акрамя серады — з 8.00 да 17.30, у сераду — з 8.00 да 20.00, у суботу — з 9.00 да 13.00. Выхадныя дні: нядзеля і святочныя дні.

У перадсвяточныя дні працоўны час скарочаны на 1 гадзіну.

Тэлефоны для даведак і папярэдняга запісу: 6-01-58, адзіны даведачна-інфармацыйны нумар - 142.

Уся інфармацыя размешчана на сайце Пухавіцкага раённага выканаўчага камітэта www.pukhovichi.minsk-region.by.

Ганна ЦЫТОВІЧ,

начальнік службы «Адно акно».

Чытаць 113 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»