Аб асноўных тэндэнцыях развіцця ваенна-палітычнага становішча вакол Рэспублікі Беларусь у кантэксце яе ўплыву на стан нацыянальнай бяспекі ў ваеннай сферы ішла размова з кіраўнікамі прадпрыемстваў і арганізацый раёна ў Адзіны дзень інфармавання.
Галоўным спікерам на мерапрыемстве, якое праходзіла ў раённым выканаўчым камітэце, выступіў старшыня Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алег Белаконеў. Ён распавёў пра асаблівасці геапалітычнага проціборства в свеце, нарошчванні ваеннай прысутнасці аб'яднаных узброеных сіл НАТА ў Еўропе, нагнятанні Захадам напружанасці вакол ядзернай тэматыкі, абстаноўцы на ўкраінска-беларускай мяжы.
Наталля Пархомчык.