Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

08.02.2023

Хлопцы з маладзёжнага атрада аховы правапарадку наведалі міні-цэнтр бяспекі

У рамках акцыі «Бяспека ў кожны дом» і ў гонар святкавання рэспубліканскага дня нараджэння МААП юныя праваахоўнікі наведалі пажарную аварыйна-выратавальную частку №1 і міні-цэнтр бяспекі Пухавіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

Пасля займальнай экскурсіі хлопцы і прадстаўнікі БРСМ былі запрошаны ў міні-цэнтр бяспекі на базе ДУДА «Світанак». Дзе спецыяліст сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю райаддзела па НС Ганна Васiльчык азнаёміла дзяцей з алгарытмам дзеянняў у розных надзвычайных сітуацыях і распавяла аб прычынах іх узнікнення. Пры дапамозе віртуальнай гульні школьнікі паспяхова ліквідавалі загаранне, тым самым адпрацавалі навыкі карыстання першаснымі сродкамі пажаратушэння.

Таксама ў цэнтры бяспекі ўстаноўлены манекен сардэчна-лёгачнай рэанімацыі, з дапамогай якога хлопцы асвойвалі правільнае аказанне першай даўрачэбнай дапамогі пацярпелым.

У памяшканні, уладкаваным пад імітацыю жылога дома, школьнікі змаглі азнаёміцца з правільным і няправільным выкананнем бяспечных умоў пражывання.

Чытаць 138 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»