Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

26.01.2023

Піянеры Пухаўшчыны ў ліку лепшых эрудытаў Міншчыны

25 студзеня ў Жодзіне прайшоў абласны этап рэспубліканскай інтэлектуальна-забаўляльнай гульні ГА «БРПА» «Піянерскі/акцябрацкі/маладзёжны квіз».

У інтэлектуальнай віктарыне прынялі ўдзел больш за 400 членаў БРПА і БРСМ Мінскай вобласці. Пухавіцкі раён прадставілі ў «Акцябрацкім квізе» каманда«О-Рэшкі» Дуброўскай сярэдняй школы, у «Піянерскім квізе» каманда «Імперыя» Дрычынскай базавай школы і ў «Маладзёжным квізе» каманда «Алімп» сярэдняй школы № 4 г.Мар'іна Горка.

Квіз ахопліваў пытанні па гісторыі Беларусі, народныя беларускія традыцыі і нацыянальныя брэнды. Усе хлопцы нашага раёна паказалі высокі ўзровень ведаў, навыкі працы ў камандзе.

Далей для дэлегацый была арганізавана насычаная праграма: «Піянерскі цiмбiлдынг», інтэрактыўныя гульні, майстар-класы, танцавальны флэшмоб і аквагрым. І ў завяршэнні мерапрыемства - яркае ўзнагароджанне пераможцаў квіза.   Сярод іх - піянеры Дрычынскай базавай школы, якія занялі другое месца, саступіўшы камандзе-пераможцы з Валожына ўсяго 1 бал.

Віншуем хлопцаў і іх кіраўніка Плешавеню Віялету Юр'еўну з перамогай!

Алена Копцева,
старшыня раённай піянерскай арганізацыі

Чытаць 272 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»