Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

26.01.2023

У Пухавіцкім РАУС прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй

У раённым аддзеле ўнутраных спраў навучэнцы старэйшых класаў пазнаёміліся з асаблівасцямі службы ў гэтых органах.

Міжведамасная прафілактычная акцыя «Cябруем з законам» праводзіцца ў гэтыя дні. У яе рамках у Пухавіцкім раённым аддзеле ўнутраных спраў прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй для навучэнцаў выпускных класаў устаноў адукацыі горада Мар'іна Горка. Асноўная мэта якога - прафесійная арыентацыя.

Начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Пухавіцкага РАУС Надзея Вайніцкая і старшы інспектар групы кадраў Іван Чаркас распавялі старшакласнікам пра перавагі службы ў органах унутраных спраў, пра магчымасць паступлення ў ведамасныя ВНУ. Хлопцы з цікавасцю глядзелі фільм пра спецыфіку службы, прадэманстраваны ім падчас сустрэчы, пазнаёміліся з працай аператыўна-дзяжурнай часткi і матэрыяльным абсталяваннем РАУС.

Супрацоўнікі органаў унутраных спраў нагадалі дзецям аб захаванні дзеючага заканадаўства і мерах асабістай бяспекі. Некаторыя навучэнцы выказалі жаданне ў будучыні паспрабаваць сябе ў гэтай прафесіі.

Анастасія Плятнёва.

Чытаць 134 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»