Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

18.01.2023

Як выкладчыкі ДУА «Азярычынская базавая школа» прышчапляюць сваім вучням маральныя каштоўнасці

Аграгарадок Азярычына знаходзіцца ў 42 кіламетрах ад Мар'інай Горкі і ў 57 кіламетрах ад Мiнска, адносіцца да Навапольскага сельсавета. Тут размешчана найбуйнейшае сельгаспрадпрыемства Пухавіцкага раёна - «Агра-абярэг». Ёсць паштовае аддзяленне. Адукацыйным і культурным цэнтрам аграгарадка з'яўляецца Азярычынская базавая школа.

Упершыню ў ёй я апынуўся разам з Міжведамаснай камісіяй па падрыхтоўцы ўстаноў адукацыі да новага навучальнага года. Ледзь ступіўшы на тэрыторыю школы, я падумаў, што трапіў не ва ўстанову адукацыі, а ў санаторый або дом адпачынку. Фруктовыя дрэвы, багацце раслін, дагледжаныя клумбы, каменныя скульптуры ствараюць тут асаблівую атмасферу спакою і прымірэння. «Вось гэта алея была высаджана яшчэ ў 1975 годзе да трыццацігоддзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. А вось гэты кветнік у выглядзе карты Беларусі стварылі нашы вучні да Года гістарычнай памяці. А вось гэту статую таксы нам падарылі нашы выпускнікі» - прэзентавала тады сваю ўстанову адукацыі дырэктар Людміла Бялевіч. Калі ж казаць пра навучэнцаў школы, то больш ветлівых і адкрытых дзяцей я яшчэ не сустракаў. Людміла Леанідаўна кажа, што дабрыню ў іх дапамагаюць выхоўваць традыцыі.

- У сельскай школе выхоўваць дзяцей значна прасцей, - лічыць Людміла Леанідаўна. - Карані беларускага этнасу - у сельскай культуры. Лепш, чым у вёсцы, народным традыцыям не навучыш. Для гэтага тут ёсць усе ўмовы.

У школе большасць супрацоўнікаў выкарыстоўваюць родную мову. Гэта вельмі важна, таму што наша нацыянальная мова — вельмі інтэлігентная, мяккая, меладычная, і на яе абсалютна не кладзецца грубая ненарматыўная лексіка, што, без сумневу, спрыяе фарміраванню ў дзяцей культуры зносін.

Развіваем і школьныя музеі. Іх у нас два. Адзін называецца «Беларуская хатка», дзе прадстаўлена шмат атрыбутаў беларускага побыту, нават лапці васемнаццатага стагоддзя. А другі музей прысвечаны Вялікай Айчыннай вайне. У ім сабраны ўспаміны партызан і многае іншае, можна ўбачыць снарады ад гармат, каскі савецкіх і нямецкіх салдат.

Асаблівую ўвагу мы таксама надаём духоўнаму выхаванню. Да прыкладу, на базе ўстановы дзейнічае раённы рэсурсны цэнтр па духоўна-маральным выхаванні на праваслаўных традыцыях беларускага народа, дзе дзеці вывучаюць асновы праваслаўнай культуры, вядзецца праектна-даследчая дзейнасць па вывучэнні святынь роднага краю і многае іншае. У гэтым нам дапамагае супрацоўніцтва з настаяцелем храма Святога прарока Іаана Прадцечы вёскі Пціч Дыянісіем Філімонавым, які з'яўляецца частым госцем нашых мерапрыемстваў, дзе ніколі не прапускае магчымасці пагутарыць з хлопцамі. Разам з навучэнцамі мы ходзім у храм на службы, а падчас урокаў робім перапынкі для хвілінак духоўнасці.

Мы рэгулярна праводзім маніторынгі псіхалагічнага стану навучэнцаў з дапамогай розных псіхалагічных тэстаў. Да прыкладу, не так даўно мы заўважылі, што адзін з вучняў знаходзіцца ў злёгку падушаным стане. Наш псіхолаг Кацярына Савіра правяла з ім тэст. Яго сутнасць заключалася ў тым, каб дзіця намалявала пажар у доме і дзеянні членаў сваёй сям'і. У выніку на малюнку мама апошняя засталася ў доме, а гэта хутчэй за ўсё значыць, што паміж мамай і хлопчыкам ёсць канфлікт. Такія сітуацыі нельга пакідаць без увагі.

Безумоўна, у нас ёсць магчымасць надаваць дастаткова ўвагі кожнаму дзіцяці. У нашай установе шэсцьдзесят дзевяць дзяцей, з якіх шаснаццаць — выхаванцы групы дзіцячага саду. Працоўны калектыў складае дваццаць дзевяць работнікаў. Для кожнага супрацоўніка існуе галоўнае правіла: да дзіцяці трэба ставіцца як да свайго. Дзякуючы гэтаму нам атрымоўваецца наладзіць добрыя адносіны з дзецьмі і заўсёды своечасова рэагаваць на ўзнікаючыя ў іх праблемы, бо дзеці, акружаныя клопатам, самі ахвотна дзеляцца з намі самым патаемным.

Станіслаў Белавусаў.

Чытаць 171 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»