Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

12.01.2023

Прыём грамадзян правёў старшыня раённага выканаўчага камітэта Андрэй Атрушкевіч

З просьбай дапамагчы ў вырашэнні пытання фінансавання да старшыні райвыканкама звярнуліся гульцы футбольнай каманды ФК «Вікторыя». У мінулым годзе каманда гуляла ў 2-ой лізе чэмпіянату Беларусі і заняла 4 месца, што забяспечыла ёй выхад у 1-ую лігу. Але каб заявіць аб сабе на такім сур'ёзным узроўні, патрэбны сур'ёзныя фінансы. Каманда шукае спонсараў, і просіць раённы выканаўчы камітэт дапамагчы ёй у гэтым.

Вырашыць пытанне са спрэчным участкам зямлі папрасіла жыхарка вёскі Вецярэвічы. Гаворка ішла аб гаспадарчым праездзе паміж дамамі, на які заявіла свае правы суседка. Андрэй Атрушкевіч даручыў адпаведным службам дэталёва разабрацца ў пытанні.

Жыхар вёскі Ясноўка паскардзіўся на тое, што камунальныя службы не чысцяць ад снегу дарогу да яго дома, які размешчаны ледзь у баку ад асноўнай вясковай вуліцы. Здзіўленне ў грамадзяніна выклікае і работа службы 115, дыспетчар якой на заяўку, паданую12 снежня, дала адказ, што работы будуць выкананы 4 студзеня. Андрэй Атрушкевіч даручыў УП «Жылцепласэрвіс» КХЛ дарогу, пра якую ішла гаворка, чысціць разам з асноўнай магістраллю, старшыні Голацкага сельсавета ўзяць выкананне работ пад свой кантроль.

Пытанне вулічнага асвятлення ў вёсцы Дайнова Навасёлкаўскага сельсавета, аграгарадку Амельна і вёсцы Сінча Дуброўскага сельсавета падняў жыхар горада Мар'іна Горка. Старшыня райвыканкама даў даручэнне спецыялістам Пухавіцкага РЭС разабрацца з праблемай у найбліжэйшыя тэрміны.

Наталля Пархомчык.

Чытаць 121 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»