Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

03.01.2023

«Трывалае звяно ў сістэме нацыянальнай абароны». Лукашэнка павіншаваў 5-ю брыгаду спецназа з 60-годдзем утварэння

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў асабісты склад і ветэранаў 5-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння з 60-годдзем з дня яе ўтварэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Сфарміраваная ў пасляваенныя гады, гэта брыгада шматразова пацвярджала асаблівы статус вайсковай эліты, будучы адной з лепшых воінскіх частак спецназа ва Узброеных Сілах СССР, адзначыў кіраўнік дзяржавы. «На працягу ўсёй сваёй гісторыі брыгада вырашала важнейшыя задачы забеспячэння ваеннай бяспекі краіны, дэманструючы высокі прафесіяналізм, стойкасць, мужнасць, узаемадапамогу, беражліва захоўваючы і прымнажаючы вопыт многіх пакаленняў, — гаворыцца ў віншаванні. - Воіны славутай «Пяцёркі» і сёння ў самых няпростых умовах годна нясуць службу, абараняючы краіну і народ. Перакананы, што брыгада і надалей застанецца трывалым звяном у сістэме нацыянальнай абароны нашай дзяржавы, а кожны з вас — сапраўдным патрыётам і прыкладам выканання воінскага абавязку».

Аляксандр Лукашэнка пажадаў асабістаму складу і ветэранам 5-й асобнай брыгады спецназа моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і новых поспехаў у ратнай працы на карысць Айчыны, міру і дабра іх родным і блізкім.

Чытаць 99 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»