Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

29.12.2022

З падарункамі ў Рудзенскую спецыяльную школу-інтэрнат прыехалі прадстаўнікі Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

У Рудзенскай спецыяльнай школе-інтэрнат прайшло навагодняе свята, у якім прынялі ўдзел намеснік Кіраўніка справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Мікалай Рагашчук, дырэктар Дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ігар Кудрэвіч, старшыня Пухавіцкага раённага выканаўчага камітэта Андрэй Атрушкевіч.

Упраўленне справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь некалькі гадоў таму ўзяла шэфства над установай адукацыі. І, па традыцыі, прадстаўнікі ведамства шчыра цікавяцца справамі школы-інтэрната, а напярэдадні Новага года прыязджаюць сюды з падарункамі.

Гасцям правялі экскурсію па ўстанове адукацыі, расказалі аб дасягненнях дзяцей у спорце, прыкладных відах творчасці, іншых відах дзейнасці. А затым усіх чакала свята ля навагодняй ёлкі, на заканчэнне якога Мікалай Рагашчук і Андрэй Атрушкевіч уручылі яго маленькім удзельнікам салодкія падарункі.

Наталля Пархомчык.

Чытаць 113 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»