Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

29.12.2022

На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў абмеркавалі прагноз сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2023 год

Што плануем у надыходзячым годзе і якія задачы збіраемся выконваць? Аб гэтым ішла размова на сумесным пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў, на якіх абмеркавалі прагноз сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2023 год.

Наталля Літвінчук, намеснік старшыні райвыканкама:

— Дасягненне намечаных значэнняў паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2023 год забяспечыць прагназуемы эканамічны рост і павышэнне ўзроўню і якасці жыцця насельніцтва нашага раёна.

Што намецілі?

У прамысловасці

Плануецца, што ў 2023 годзе аб'ём вытворчасці прамысловай прадукцыі складзе 128,1 працэнта да ўзроўню бягучага года. Прадпрыемствы раёна вызначылі шэраг мерапрыемстваў, дзякуючы якім плануецца павялічыць аб'ёмы вытворчасці. Так, ААТ «Завод горнага воску» прыступіць да выпуску новых відаў прадукцыі для ААТ «Мінскі электратэхнічны завод імя У.І. Казлова».

ААТ «Рудзенск» у надыходзячым годзе засяродзіцца на рэалізацыі праекта па імпартазамяшчэнні «Распрацоўка і асваенне аўтамабільнай святлатэхнікі новага пакалення на базе святлодыёдаў», дзе крыніцай фінансавання выступаюць як уласныя сродкі, так і сродкі інавацыйнага фонду Мінаблвыканкама.

ААТ «Машхарчпрад» плануе будаўніцтва зернесушыльнага комплексу за кошт інвестыцыйнага фонду канцэрна «Белдзяржхарчпрам».

СТАА «Марозпрадукт», ТАА «Белэкатэхніка», ЗАТ «Аўгуст-Бел» плануюць нарошчваць аб'ёмы вытворчасці за кошт пашырэння асартыменту прадукцыі і асваення новых рынкаў.

У ААТ «Пухавіцкі доследна-эксперыментальны завод» ёсць планы па рэканструкцыі і мадэрнізацыі пэўных участкаў.

У сельскай гаспадарцы

Тэмп росту валавой прадукцыі ў гэтай галіне плануецца забяспечыць на ўзроўні 102 працэнты да 2022 года, у тым ліку прадукцыі жывёлагадоўлі — 101,3 працэнта, прадукцыі раслінаводства — 102,9 працэнта.

Выкананне гэтага паказчыка ў раслінаводстве будзе забяспечана за кошт аптымізацыі пасяўных плошчаў і павелічэння ўраджайнасці збожжавых і зернебабовых культур. У галіне жывёлагадоўлі будзе праводзіцца работа па павелічэнні прадуктыўнасці дойнага статка кароў. У ААТ «Агра-Абярэг» плануецца будаўніцтва малочнатаварнай фермы на 700 галоў дойнага статка.

Акрамя таго, на 2023-2024 гады плануецца абнаўленне машынна-трактарнага парка: павінна паступіць каля 50 адзінак новай сельскагаспадарчай тэхнікі.

У гандлі

Рознічны тавараабарот гандлю праз усе каналы рэалізацыі ў 2023 годзе плануецца 104,6 працэнта ў супастаўных цэнах да ўзроўню бягучага года.

Гандлёвая сетка будзе пашырацца за кошт рэканструкцыі і будаўніцтва гандлёвых аб'ектаў як у горадзе, так і ў сельскай мясцовасці. У Мар'інай Горцы вядзецца праектаванне і будаўніцтва буйных гандлёвых аб'ектаў: ТПООО «Пухавічыгандаль» у мікрараёне Новая Зара, «Санта Рытэйл» і «Еўраопт» у мікрараёне Крыніца.

У іншых сферах

Намінальная налічаная заработная плата — 116,1 працэнта ў бягучых цэнах да 2022 года.

Сукупныя паступленні даходаў у бюджэт раёна — 109,1 працэнта ў бягучых цэнах да 2022 года.

Інвестыцыі ў асноўны капітал — 122,4 працэнта ў супастаўных цэнах да 2022 года.

Аб'ём будаўніча-мантажных работ — 102 працэнты.

У мерапрыемстве прыняў удзел старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Дзмітрый Матусевіч.

Наталля ПАРХОМЧЫК.

Чытаць 101 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»