Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

21.12.2022

Сёння ў Мар'інай Горцы прайшлі мерапрыемствы ў рамках дабрачыннай акцыі «Адзіная Міншчына - сэрца Беларусі»

Сёння ў Мар'інай Горцы прайшлі мерапрыемствы ў рамках дабрачыннай акцыі «Адзіная Міншчына — сэрца Беларусі».

Удзельнікаў акцыі, якія прыехалі з Мінска, на мяжы з Пухавіцкім раёнам сустрэлі прадстаўнікі Пухавіцкага райвыканкама і раённага аб'яднання прафсаюзаў.

Яны правялі караван машын з беларускімі сцягамі да дома прыёмнай сям'і Яткоўскіх.

На ганку гасцей віталі Ала Міхайлаўна і Вадзім Васільевіч у асяроддзі дзяцей. У гэтай сям'і 12 дзяцей, сямёра з якіх прыёмныя. Праўда, трое з іх ужо стварылі свае сем'і.

Госці, апранутыя ў касцюмы казачных персанажаў, адразу стварылі яркую атмасферу свята добрымі пажаданнямі, песнямі і танцамі.

Падарункі сям'і ўручылі старшыня Пухавіцкага раённага аб'яднання прафсаюзаў Людміла Гулякевіч, старшыня Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Уладзімір Філімонаў, намеснік генеральнага дырэктара ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат» Віктар Ражанец.

Творчая сям'я Яткоўскіх аддзячыла за віншаванні, выканаўшы шэраг навагодніх песень.

Акцыя «Адзіная Міншчына - сэрца Беларусі» праходзіць з 20 па 23 снежня ў рамках якой прадстаўнікі арганізацый, прафсаюзаў і грамадскіх аб'яднанняў наведваюць дзіцячыя дамы і інтэрнаты, размешчаныя ў розных раёнах Мінскай вобласці.

Андрэй Мазанік.

Чытаць 128 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»