Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

19.12.2022

У музеі гісторыі і баявой славы вайсковай часці 89417 адбылося пасвячэнне дзесяцікласнікаў у вучні ваенна-патрыятычнага класа

У сярэдняй школе №2 горада Мар'іна Горка на базе 6 «А» класа створаны ваенна-патрыятычны клас, класным кіраўніком якога з'яўляецца выкладчык беларускай мовы і літаратуры Святлана Аляксееўна Чарвякова.

На мінулым тыдні ў Музеі гісторыі і баявой славы вайсковай часці 89417 адбылося ўрачыстае прысвячэнне 22 шасцікласнікаў у навучэнцы ваенна-патрыятычнага класа. Дзеці прамовілі ўрачыстую клятву з абяцаннем горача любіць сваю Радзіму, свой народ, быць адданымі сваёй Айчыне, імкнуцца стаць дастойнымі грамадзянамі Рэспублікі Беларусь. Для кожнага з іх гэты дзень застанецца ў памяці як адзін з самых сур'ёзных і адказных крокаў у жыцці.

Юных патрыётаў павіншавалі і пажадалі ім быць смелымі і мэтанакіраванымі намеснік камандзіра па ідэалагічнай рабоце вайсковай часці 89417 падпалкоўнік Андрэй Шарупіч і намеснік дырэктара сярэдняй школы №2 горада Мар'іна Горка Наталля Жабко.

У сваім звароце Андрэй Сяргеевіч адзначыў асаблівы сімвалізм прысвячэння шасцікласнікаў менавіта ў Музеі гісторыі і баявой славы, дзе ўвекавечаны імёны 105 воінаў, якія аддалі свае жыцці, выконваючы інтэрнацыянальны абавязак у Рэспубліцы Афганістан. Усе яны былі сапраўднымі патрыётамі і героямі. Памяць аб іх абуджае ў хлопцах сапраўдны патрыятызм.

Навучэнцы, бацькі і іх госці ўшанавалі памяць герояў-разведчыкаў і ўсклалі кветкі да мемарыяла воінам 334-га асобнага атрада спецыяльнага прызначэння.

Алеся СМІРНОВА.

Чытаць 97 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»