Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

15.12.2022

У Мар'інай Горцы адкрылі профільны клас МНС

У наш час вялікая ўвага надаецца патрыячэскаму выхаванню падрастаючага пакалення. Адной з форм арганізацыі грамадзянска-патрыятычнага выхавання з'яўляецца стварэнне профільных класаў.

Так, напярэдадні прайшло ўрачыстае мерапрыемства прысвячэння навучэнцаў 5 «В» класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №2 г. Мар'іна Горка» у вучні класа МНС. Гэта першы профільны клас МНС на базе гэтай установы адукацыі.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел педагагічны склад школы, бацькі, а таксама работнікі Пухавіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

Навучэнцы 5 «В» класа вымавілі ўрачыстую клятву. Яны паабяцалі быць сумленнымі, добрасумленнымі, шчыра любіць сваю Радзіму, высока несці гонар і годнасць вучня класа МНС, выхоўваць у сабе лепшыя якасці, паспяхова авалодваць ведамі, быць дастойнымі грамадзянамі Рэспублікі Беларусь.

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Наталля Жабко ўручыла пасведчанні «навучэнец класа МНС». Пасля ўрачыстай часткі для дзяцей і бацькоў было арганізавана спартыўнае свята «Юны пажарны-выратавальнік». На спартыўным свяце работнікамі Пухавіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях быў праведзены майстар-клас па надзяванні баявога адзення на час. Дзеці ўдзельнічалі ў актыўных і інтэлектуальных конкурсах.

Пухавіцкі РАНС.

Чытаць 267 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»