Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

14.12.2022

У нашым раёне акцыя «Нашы дзеці» стартуе 15 снежня

Ужо больш за 20 гадоў па ініцыятыве і пры падтрымцы Прэзідэнта ў Беларусі праводзіцца навагодняя дабрачынная акцыя «Нашы дзеці». 

Сёлета яна пройдзе  з 15 снежня 2022 года па 15 студзеня 2023 года.

Акцыя дае магчымасць сфакусіраваць увагу на праблемах дзяцей, якія апынуліся ў цяжкіх жыццёвых абставінах, і аказаць ім канкрэтную дапамогу, а таксама заахвоціць найбольш дастойных, таленавітых дзяцей, якія дасягнулі поспеху ў вучобе, спорце, грамадскім жыцці.

Напярэдадні Новага года і Калядаў прадстаўнікі органаў дзяржаўнай і мясцовай улады, а  таксама грамадскіх аб’яднанняў, наведаюць дзіцячыя ўстановы інтэрнатнага тыпу, прыёмныя і апякунскія сем’і, дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, сем’і, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, бальніцы, каб павіншаваць дзяцей са святамі і падарыць ім падарункі.

У нашым раёне акцыя «Нашы дзеці» стартуе  15 снежня. У гэты дзень на цэнтральнай плошчы Мар’інай Горкі ў 16.00  адбудзецца першае навагодняе мерапрыемства, на якім чакаюць усіх жадаючых.

Алена  МАКСІМАВА.

Чытаць 197 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»