Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

12.12.2022

У Пухавіцкім раёне праводзіцца конкурс на самае крэатыўнае навагодняе афармленне будынкаў і вуліц

Навагодні конкурс традыцыйна вызначыць самыя крэатыўныя падыходы да афармлення вуліц і будынкаў.

У мэтах эстэтычнага афармлення горада Мар'іна Горка і Пухавіцкага раёна, а таксама ў сувязі з надыходзячымі навагоднімі і каляднымі святамі, старшыня райвыканкама падпісаў распараджэнне:

Правесці з 1 снежня 2022 года па 15 снежня 2022 года конкурс сярод суб'ектаў гаспадарання ўсіх форм уласнасці, размешчаных на тэрыторыі Пухавіцкага раёна, на лепшае афармленне тэрыторый, фасадаў будынкаў, унутраных памяшканняў, вітрын да навагодніх і калядных свят з выкарыстаннем гірлянд, навагодніх шыльд і святочных упрыгожванняў.

Для правядзення конкурсу вызначыць наступныя намінацыі:

1-я намінацыя: «Лепшае навагодняе афармленне аб'ектаў сацыяльнай сферы», размешчаных на тэрыторыі Пухавіцкага раёна, у тым ліку ў горадзе Мар'іна Горка»;

2-я намінацыя: «Лепшае навагодняе афармленне аб'ектаў гандлю», размешчаных на тэрыторыі Пухавіцкага раёна, у тым ліку ў горадзе Мар'іна Горка»;

3-я намінацыя: «Лепшае навагодняе афармленне аб'ектаў грамадскага харчавання», размешчаных на тэрыторыі Пухавіцкага раёна, у тым ліку ў горадзе Мар'іна Горка»;

4-я намінацыя: «Лепшае навагодняе афармленне аб'ектаў бытавога абслугоўвання і паслуг» на тэрыторыі Пухавіцкага раёна, у тым ліку ў горадзе Мар'іна Горка»;

5-я намінацыя: «Лепшае навагодняе афармленне вытворчых аб'ектаў», размешчаных на тэрыторыі Пухавіцкага раёна, у тым ліку ў горадзе Мар'іна Горка»;

6-я намінацыя: «Лепшае навагодняе афармленне адміністрацыйных будынкаў Праўдзінскага пасялковага і сельскіх выканаўчых камітэтаў».

Для падвядзення вынікаў конкурсу стварыць камісію.

Вынікі конкурсу падвесці да 19 снежня 2022 года і вынесці на пасяджэнне выканкама 20 снежня 2022 года.

Пераможцы конкурсу ўзнагароджваюцца Ганаровай граматай старшыні Пухавіцкага райвыканкама.

Чытаць 157 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»