Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

02.12.2022

Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна падвялі на пасяджэнні райвыканкама

Па выніках працы за 9 месяцаў па шэрагу паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раён не дацягнуў да ўзроўню мінулага года. Адстаём па тэмпах росту інвестыцый у асноўны капітал (у супастаўных цэнах), па вытворчасці валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі, рознічным тавараабароце, аб'ёмах будаўніча-мантажных работ.

Намінальна налічаная сярэднямесячная заработная плата за студзень-верасень бягучага года ў параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года павялічылася на 18,6 працэнта. У разрэзе асноўных відаў эканамічнай дзейнасці тэмп яе росту склаўся вышэй за прагнозны ва ўсіх сферах, за выключэннем будаўніцтва — 109 працэнтаў пры плане 109,3 працэнта. Рэальная заработная плата за студзень-верасень бягучага года ў параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года вырасла на 2,5 працэнта.

! Па ўзроўні заработнай платы Пухавіцкі раён займае шостае месца сярод рэгіёнаў вобласці.

* Па выніках дзевяці месяцаў бягучага года тэмп росту сукупных паступленняў даходаў у бюджэт раёна склаў 118,9 працэнта пры плане 107,6 працэнта. Найбольшую ўдзельную вагу ў дадзеных паступленнях займае падаходны падатак — 85 працэнтаў. Назіраецца істотны тэмп росту адзінага падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб - 142,5 працэнта.

* За кошт усіх крыніц фінансавання за 9 месяцаў бягучага года ў раёне ўведзена ў эксплуатацыю 33948 квадратных метраў агульнай плошчы жылля: плошча індывідуальнага жылля складае 24 672 квадратныя метры, шматкватэрны жылы фонд — 9255 квадратных метраў. З выкарыстаннем электрычнай энергіі для мэт ацяплення, гарачага водазабеспячэння і прыгатавання ежы ўведзена ў эксплуатацыю 93391 квадратны метр жылля.

* У раёне выконваецца сацыяльны стандарт па забяспечанасці гандлёвай плошчай на 1000 чалавек насельніцтва: ёсць 649,3 квадратнага метра пры нарматыве 610 квадратных метраў.

За дзевяць месяцаў бягучага года ў раёне адкрыта 32 аб'екты гандлю і 2 аб'екты грамадскага харчавання.

Выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг у цэлым па раёне павялічылася ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 10,2 працэнта.

Наталля ВАСІЛЬЕВА.

Чытаць 174 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»