Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

30.11.2022

«Па слядах Перамогі...» прайшлі піянеры Пухаўшчыны

26 лістапада ў Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі «Світанак» адбыўся раённы этап рэспубліканскай патрыятычнай квэст-гульні «Па слядах перамогі...» для піянераў.

У фармаце займальнай і пазнавальнай гульні 8 каманд змагаліся ў ведах аб падзеях і фактах Вялікай Айчыннай вайны.

Атрымаўшы маршрутныя лісты, каманды праходзілі 5 кропак, на кожнай з якіх выконвалі цікавыя заданні: збіралі розныя віды вогнішчаў; праслухоўвалі і адгадвалі ваенныя песні; супастаўлялі фота палкаводцаў часоў Вялікай Айчыннай вайны і іх біяграфіі; адказвалі на пытанні піянерскага квіза.  На апошнім пункце з фрагментаў QR-кода, якія хлопцы атрымалі пры праходжанні маршруту, неабходна было сабраць суцэльную карцінку QR-кода, прасканаваць яго і выканаць заданне, якое было абвешчана ў відэа-пасланні ад старшыні Цэнтральнага савета ГА «БРПА» Аляксандры Ганчаровай.

Пераможцам квэст-гульні «Па слядах Перамогі...» стала каманда «Пераправа» ДУА «Сярэдняя школа №4 г.Мар'іна Горка», другое месца заняла каманда «Вогнішча» ДУА «Сярэдняя школа №1 пас. Дружны», трэцяе месца ў каманды «Факел» ДУА «Дрычынская базавая школа».

Мерапрыемства было прымеркавана да Года гістарычнай памяці і накіравана на фарміраванне ў членаў ГА «БРПА» ўсвядомленага стаўлення да Айчыны.

Алена Копцева, старшыня раённай піянерскай арганізацыі.

Чытаць 180 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»