Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

29.11.2022

Удзельнікі аркестра рускіх народных інструментаў музычнага каледжа імя М. Глінкі правялі майстар-клас для навучэнцаў Мар’інагорскай дзіцячай школы мастацтваў

 Запланаваць наведванне любога культурнага мерапрыемства — гэта практычна заўсёды арганізаваць для сябе сюрпрыз. Нават калі добра ведаеш пра творчасць тэатральнага або музычнага калектыву, на сустрэчу з якім збіраешся, заўсёды можна ўбачыць ці пачуць нешта нечаканае для сябе.

Шчыра прызнаюся: з творчасцю аркестра рускіх народных інструментаў Мінскага дзяржаўнага каледжа імя Міхаіла Глінкі я не была знаёма. На канцэрт калектыву  ў Мар’інагорскую дзіцячую школу мастацтваў мяне запрасіла яе  дырэктар Наталля Захарчук.  Прыйшла і ў чарговы раз атрымала вялікае задавальненне ад таго, што адбывалася ў зале.

На сцэне былі студэнты. Але іх выканальніцкае майстэрства пераўзышло ўсе чаканні. Маладыя людзі ігралі цудоўна. І было відавочна: тое, што яны робяць, ім шчыра падабаецца. А мастацкі кіраўнік калектыву, дырыжор Віталь Дубовік,  зачараваў усіх сваёй абаяльна-сцю. І хаця ў зале былі ў асноўным дзеці,  цішыня пры гэтым   стаяла ідэальная.

Яшчэ б: у аркестры — балалайкі, домры, баяны… А творы гучалі сучасныя. І гэта была музыка для ўсіх. Такія слухачы, як я, проста атрымлівалі асалоду, а юныя музыканты са школы мастацтваў яшчэ і прыглядаліся да таго, якія  прыёмы гульні на інструментах іх старэйшыя таварышы выкарыстоўвалі падчас выступлення.

Віталь Дубовік, мастацкі кіраўнік і дырыжор аркестра:

— Мы працуем у межах праекта «Дарогамі вайны і перамогі», на рэалізацыю якога атрымалі грант Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У першым семестры мы выконвалі песні беларускіх кампазітараў. Зараз супрацоўнічаем з хорам нашай установы адукацыі і будзем выконваць прэм’еру харавога цыкла кампазітара Алены Атрашкевіч. Але  мы выкарыстоў-ваем магчымасць выконваць,  акрамя ваенна-патрыятычнай, нашу інструментальную музыку рознай тэматыкі. Дзякуючы фінансавай падтрымцы мы прыязджаем у музычныя школы.

Хаця супрацоўніцтва з каледжам у Мар’інагорскай дзіцячай школы мастацтваў  ужо наладжана, але наш аркестр, які прадстаўляе народнае аддзяленне, тут упершыню. Зараз на сцэне школьнікі-гледачы  трымаюць у руках інструменты, спрабуюць іграць, і гэта, лічу, самая важная частка нашага візіту.

Сапраўды, пасля таго як скончыўся канцэрт, юнакі і дзяўчаты з глядзельнай залы падняліся на сцэну, і пачаліся жывыя зносіны з музыкантамі аркестра. А потым студэнты каледжа арга-нізавалі майстар-клас для навучэнцаў школы мастацтваў.

Наталля  ПАРХОМЧЫК.

Чытаць 182 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»