Прафсаюзны прававы прыём грамадзян прайшоў на базе Мар'інагорскага завода жалезабетонных вырабаў і ў Пухавіцкім раённым аб'яднанні прафсаюзаў. Пракурор раёна Дзмітрый Лукін праінфармаваў прысутных аб рабоце Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь па генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Галоўны прававы інспектар працы Белхімпрафсаюза Людміла Логвіна выступіла перад работнікамі з інфармацыяй аб Усебеларускім народным сходзе,а таксама пракансультавала грамадзян па пытаннях, якія іх цікавяць.