Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

25.11.2022

Пухавіцкая моладзь уключылася ў акцыю «85 добрых спраў Міншчыне»

Сутнасць праекта простая: калектывы ўстаноў адукацыі, школьнікі, педагогі дапамагаюць жыхарам сваёй малой радзімы. Добрыя справы яны прысвячаюць юбілею ўтварэння Мінскай вобласці, а памятныя фота выкладваюць у Інстаграм з хэштэгам #85добрыхделМинщине.

Падключыліся да акцыі і валанцёры атрада «БРСМ» «Добрае сэрца». На гэты раз хлопцы адгукнуліся на зварот 82-гадовага жыхара пасёлка Мар'іна. Ён пражывае ў прыватным сэктары. Валанцёры дапамаглі яму разабраць старыя пабудовы на тэрыторыі ўчастка, якія не выкарыстоўваюцца. У адказ яны пачулі шчырыя словы падзякі за аказаную дапамогу.

Добрыя справы нашых маладых землякоў працягваюцца. Валанцёры руху БРСМ «Добрае сэрца» гатовы прыйсці на дапамогу ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, інвалідам, пажылым людзям, самотна пражываючым, і іншым грамадзянам, якія маюць патрэбу ў дапамозе. Звярнуцца можна па тэлефоне 3-40-30.

Алеся ГВАРДЗIЯН.

Чытаць 176 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»