Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

24.11.2022

Дзейнічаць разам. Такую ўстаноўку атрымалі члены саветаў ГПАП і ўчастковыя ў плане прафілактыкі крадзяжоў

Крадзяжы традыцыйна займаюць лідзіруючае месца ў спісе злачынстваў, учыненых па лініі крымінальнага вышуку. Яны наносяць грамадзянам як матэрыяльную, так і маральную шкоду. І, на жаль, у параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года колькасць такіх злачынстваў у нашым рэгіёне павялічваецца.

Аб розных аспектах, звязаных з крадзяжамі, ішла размова на планавым пасяджэнні раённай каардынацыйнай нарады па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй, якая праходзіла пад старшынствам пракурора Пухавіцкага раёна Дзмітрыя Лугіна. Асноўнай тэмай для абмеркавання стала эфектыўнасць работы саветаў грамадскіх пунктаў аховы правапарадку, раённага аддзела ўнутраных спраў па прафілактыцы крадзяжоў на тэрыторыі Блужскага, Дукорскага, Перажырскага, Свіслацкага і Турынскага сельсаветаў. У рабоце нарады прыняў удзел намеснік пракурора Мінскай вобласці Міхаіл Шастапалаў.

Лічбы і факты

За 9 месяцаў бягучага года ў раёне назіраецца павелічэнне на 43 працэнты агульнай колькасці крадзяжоў: са 177 да 254. На ўзроўні мінулага года засталася колькасць крадзяжоў, якія адносяцца да катэгорыі цяжкіх: адзiн. З 58 да 90 узрасла колькасць крадзяжоў з жылля, з 23 да 56 — з дачных дамоў. Аднак з 35 да 33 знізілася колькасць крадзяжоў з кватэр і прыватных дамоў. Найбольшая колькасць крадзяжоў учынена на тэрыторыі горада Мар'іна Горка (35), Блужскага (29), Дукорскага (22), Турынскага (21), Рудзенскага (21), Свіслацкага (23) сельсаветаў.

Пракуратурай Пухавіцкага раёна была праверана праца саветаў ГПАП і РАУС па прафілактыцы крадзяжоў на тэрыторыі вышэйназваных сельсаветаў, пра што расказаў старшы памочнік пракурора Уладзімір Савіцкі. Пытанне эфектыўнасці работы саветаў грамадскіх пунктаў аховы правапарадку ў сваім выступленні закранула намеснік старшыні райвыканкама Наталля Чарнышова.

Удзельнікі нарады асаблівую ўвагу завастрылі на ўзаемадзеянні саветаў ГПАП і РАУС. Ці могуць грамадскія дзеячы эфектыўна праводзіць прафілактычную працу без падтрымкі ўчастковых, і наколькі неабходна міліцыі дапамога жыхароў канкрэтнага сельсавета, якія ўваходзяць у склад ГПАП,— гэтыя пытанні выклікалі актыўнае абмеркаванне.

Міхаіл Шастапалаў,

намеснік пракурора Мінскай вобласці:

— Саветы ГПАП — адзін з эфектыўных інструментаў у прафілактыцы не толькі крадзяжоў, але і іншых правапарушэнняў. Аднак правільная арганізацыя працы саветаў ГПАП — адно з сур'ёзных пытанняў. Калі гэтыя структуры будуць функцыянаваць так, як задумвалася ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2014 года № 122-З «Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў», то шмат што атрымаецца зрабіць у плане прафілактыкі. Большасць саветаў ГПАП працуе ў сельскай мясцовасці, і іх члены бачаць на сваёй тэрыторыі ўсіх, хто не працаўладкаваны, хто не задзейнічаны ў эканоміцы. Дзе такім людзям браць сродкі на існаваньне? Многія рашаюцца на ўчыненне правапарушэнняў. Адсюль і рост крадзяжоў. Члены саветаў ГПАП ведаюць пра гэта. І ў плане прафілактыкі ўсё зразумела: вызначайце кола асоб і працуйце. І тут не трэба вынаходзіць нічога новага. Саветы ГПАП існуюць ужо больш за 10 гадоў. Ёсць станоўчыя моманты, парадак, якога трэба проста прытрымлівацца і ў дапамогу сабе прыцягваць міліцыю.

Дзмітрый Лугін,

пракурор Пухавіцкага раёна:

— Праваахоўнымі, выканаўчымі і распарадчымі органамі раёна праведзена пэўная работа па выкананні патрабаванняў заканадаўства, накіраванага на папярэджанне крадзяжоў усіх форм уласнасці. Агульнымі намаганнямі дасягнуты пэўныя вынікі ў абароне маёмасных правоў грамадзян ад карыслівых замахаў, але работа ўсіх суб'ектаў прафілактыкі ў гэтым напрамку патрабуе актывізацыі.

На якасць прафілактычнай работы істотна паўплывала адсутнасць на працягу доўгага часу ўчастковых інспектараў міліцыі на тэрыторыі шэрагу сельсаветаў. Патрабуецца далейшая актывізацыя працы грамадскіх пунктаў аховы правапарадку. Слабы кантроль за асобамі, якія знаходзяцца на ўліках у органах унутраных спраў, недахопы ў рабоце па прафілактыцы рэцыдыўнай злачыннасці прыводзяць да ўчынення паўторных злачынстваў як раней судзімымі асобамі, так і асобамі, якія адбываюць пакаранні, не звязаныя з пазбаўленнем волі. Ёсць шэраг і іншых праблем, якія патрабуюць увагі. Усе яны знайшлі адлюстраванне ў рашэнні каардынацыйнай нарады.

Наталля ВАСІЛЬЕВА.

Чытаць 156 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»