Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

17.11.2022

Адзіны дзень інфармавання прайшоў сёння ў раёне

Інфармацыйна-прапагандысцкая група, якую ўзначальвае намеснік старшыні райвыканкама Наталля Чарнышова, сустрэлася з працоўным калектывам ААТ «Пухавічынафтапрадукт». Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі пытанні рэалізацыі дзяржаўнай дэмаграфічнай палітыкі ў нашым раёне, адказнасць за парушэнні ў сферы бяспекі руху.

У прадстаўнікоў працоўнага калектыву ўзнік шэраг пытанняў.

Намеснік галоўнага ўрача па медыцынскім абслугоўванні насельніцтва раёна Мар'інагорскай ЦРБ Максім Таўкай адказаў на пытанні аб праходжанні вадзіцельскай медкамісіі ў нас у раёне, і расказаў аб тым, калі ў нашай раённай бальніцы пачне працаваць камп'ютарны тамограф.

Начальнік аддзела ДАІ Пухавіцкага РАУС Аляксандр Дзетлянок расказаў, ці можна спадзявацца на тое, што чыгуначны пераезд на скрыжаванні вуліц Кастрычніцкая і Чапаева ў Мар'інай Горцы стане больш камфортным.

Падрабязна гэтую і іншую цікавую інфармацыю, якая прагучала падчас сустрэчы з працоўным калектывам ААТ «Пухавічынафтапрадукт», можна будзе даведацца ў выпуску газеты «Пухавіцкія навіны» за 23 лістапада.

Наталля ПАРХОМЧЫК.

Чытаць 227 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»