У Пухавіцкім раёне прайшла акцыя па бяспечнай перавозцы непаўналетніх «Дзіця - галоўны пасажыр!».
Старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Пухавіцкага РАУС Аляксандр Саковіч правёў прафілактычную гутарку з выхаванцамі Свіслацкага дзіцячага сада «Крынічка» і вучнямі Бор-Слабадской базавай школы. Падчас сустрэч Аляксандр Валер'евіч нагадаў аб правілах дарожнага руху, аб неабходнасці знаходзіцца ў аўтамабілі ў дзіцячым аўтакрэсле. Асаблівая ўвага была нададзена патрабаванню выкарыстоўваць у цёмны час сутак святлоадбівальныя элементы.
Святлана Лабковіч.