Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

08.11.2022

У ДУК «Пухавіцкі РЦК» прайшло ўрачыстае мерапрыемства да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі

Штогод 7 лістапада ў Беларусі адзначаецца агульнарэспубліканскае свята — Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года. У Пухавіцкім раёне ўрачыстае мерапрыемства да 7 лістапада прайшло ў ДУК «Пухавіцкі РЦК». Адкрыла імпрэзу старшыня Пухавіцкага раённага аб'яднання прафсаюзаў Людміла Гулякевіч.

— 7 лістапада мы адзначаем дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі, якая адкрыла дарогу ўсяму чалавецтву да зацвярджэння грамадства сацыяльнай справядлівасці, роўнасці і павагі да чалавека працы, — сказала Людміла Фёдараўна. — 105 гадоў таму працоўныя Расійскай Імперыі на ўвесь свет заявілі аб сваім праве жыць і працаваць па сваім разуменні. без цароў і гаспадароў. Значнасць ідэалаў Вялікага Кастрычніка пераканаўча пацвярджае гісторыя. Перамога сацыялістычнай рэвалюцыі спыніла непадзельнае панаванне капіталу ў міжнародным маштабе, адкрыла эпоху пераходу чалавецтва ад капіталізму да сацыялізму, пазначыла новы шлях сацыяльнага прагрэсу, у аснову якога было пакладзена сапраўднае народаўладдзе. Дзякуючы Кастрычніцкай рэвалюцыі былі створаны ўмовы для рэалізацыі на практыцы асноўных правоў чалавека, якія ўпершыню атрымалі рабочыя і сяляне: права на працу і на адпачынак, права на жыллё, адукацыю, сацыяльнае забеспячэнне ў старасці, ахову здароўя, выбарчае права і іншыя. Пад уздзеяннем ідэй Кастрычніцкай рэвалюцыі шырылася барацьба за мір, мацнела інтэрнацыянальная салідарнасць. Перамога Кастрычніка выклікала ў мільёнаў людзей небывалы энтузіязм, патрыятызм і гарачае імкненне будаваць справядлівую, свабодную і квітнеючую сацыяльную дзяржаву.

Станіслаў БЕЛАВУСАЎ.

Чытаць 177 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»