Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

01.11.2022

Жыхарку пасёлка Праўдзінскі Зінаіду Мярзляк павіншавалі з векавым юбілеем

100 гадоў... Немагчыма ўявіць дату круглей ... Стогадовыя юбілеі сапраўды адзначаюцца нячаста. У Пухавіцкім раёне, напрыклад, пражывае 4 чалавекі, якія перасягнулі гэтай мяжы.

Нядаўна віншаванні прымала жыхарка гарадскога пасёлка Праўдзінскі Зінаіда Міхайлаўна Мярзляк.

Павіншаваць імянінніцу з добрымі пажаданнямі, кветкамі і падарункамі прыехалі старшыня Пухавіцкага раённага Савета дэпутатаў Марыя Клімовіч, ваенны камісар Пухавіцкага раёна Кірыл Бараноўскі, выконваючы абавязкі старшыні Праўдзінскага пасялковага выканаўчага камітэта Алена Мігура, намеснік старшыні раённага Савета ветэранаў Ірына Васілеўская, намеснік дырэктара ДУ «ТЦСАН Пухавіцкага раёна» Дар'я Шостак, дэпутат Праўдзінскага пасялковага Савета дэпутатаў Сяргей Цішчанка.

У Зінаіды Міхайлаўны багатая біяграфія. Нарадзілася яна ў горадзе Мазыры, была сёмым дзіцём у сям'і. Скончыла Мазырскае педагагічнае вучылішча па спецыяльнасці «настаўнік пачатковых класаў». Пасля атрымання дыплома два гады працавала ў вёсцы Стрэльск.  Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, была эвакуіравана ў горад Энгельс Саратаўскай вобласці. Там Зінаіда Міхайлаўна працавала санітаркай у шпіталі, дапамагала медсёстрам даглядаць за параненымі. У 1944 годзе пераехала ў горад Белебей (Башкірыя), дзе ўладкавалася працаваць на пасаду рахункавода, потым — інструктара па афармленні пенсіі сваякам загінуўшых воінаў.

Пасля вайны яны з сястрой вярнуліся ў Мазыр. Там Зінаіда Міхайлаўна пазнаёмілася са сваім будучым мужам. А калі мужа перавялі працаваць старшынёй калгаса ў вёску Славань Светлагорскага раёна, маладая сям'я пераехала туды. Пабудавалі дом, нарадзілі і выхавалі дзяцей.

Усё жыццё Зінаіда Міхайлаўна працавала. Нават на пенсіі працягвала працаваць. Як работнік тылу, яна ўзнагароджана медалём СССР «За самаадданую працу і бездакорную вайсковую службу ў тыле ў гады Вялікай Айчыннай вайны».

У 92 года яна пераехала ў пасёлак Праўдзінскі да сына.  Акружана любоўю і клопатам родных: у яе 6 унукаў, 7 праўнукаў. На пытанне аб сакрэце свайго даўгалецця, імянінніца адказвае:

- Ніякага сакрэту няма, проста заўсёды захоўваю пазітыў.

Алеся Смірнова.

Чытаць 184 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»