Сёння адбылося пасяджэнне Пухавіцкага раённага выканаўчага камітэта, на абмеркаванне было вынесена пытанне «Аб законапраектах па фарміраванні Усебеларускага сходу і зменах выбарчага заканадаўства». З дакладам выступіла намеснік старшыні Наталля Чарнышова. У абмеркаванні прынялі ўдзел член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валерый Гайдукевіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алег Белаконеў, кіраўнікі структурных падраздзелаў райвыканкама, раённых служб, прадпрыемстваў і арганізацый.