Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

26.10.2022

Бяспека дзяцей - на першым месцы

На нарадзе па актуальных пытаннях сацыяльнай сферы і прафілактыцы сямейнага недабрабыту, гібелі непаўналетніх ад знешніх прычын праца, якая праводзіцца ў Пухавіцкім раёне, атрымала станоўчую ацэнку.

— Каардынацыйны савет Пухавіцкага райвыканкама па рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у няўдалых сем'ях» павінен, паводле дадзенага Дэкрэту, праводзіць пасяджэнне не радзей разу ў месяц, — адзначае намеснік старшыні Пухавіцкага райвыканкама, старшыня каардынацыйнага савета Наталля Чарнышова. - Аднак асаблівасцю працы нашага каардынацыйнага савета з'яўляецца тое, што апошнія два гады мы праводзім пасяджэнне штотыдзень. Гэта дапамагае аператыўна рэагаваць на ўсю паступаючую інфармацыю аб хісткім становішчы дзяцей і прымаць адпаведныя меры. Таксама ў раёне рэгулярна арганізуюцца прафілактычныя акцыі, рэалізуецца мадэльная праграма па аказанні паслуг сацыяльнага патранату сям'і. Лічбы кажуць самі за сябе.

На кастрычнік бягучага года прызнаны знаходзячымiся ў сацыяльна небяспечным становішчы 62 непаўналетніх з 29 сем'яў, а за аналагічны перыяд мінулага года — 148 непаўналетніх з 71 сям'і.

Найбольшая колькасць дзяцей, прызнаных знаходзячымiся ў сацыяльна небяспечным становішчы, выхоўваюцца ў поўных сем'ях і пражываюць у сельскай мясцовасці.

- Варта адзначыць і тое, што члены камісіі ў абавязковым парадку перад наведваннем сем'яў паведамляюць ім аб маючым адбыцца візіце, каб не ствараць напружання і папярэдзіць канфлікт, — кажа намеснік старшыні каардынацыйнага савета Крысціна Арэхоўская. - Аднак здараецца і так, што прыйшоўшы ў абумоўлены час, яны нікога не застаюць дома. У такім выпадку яны пачынаюць высвятляць, дзе ў дадзены момант знаходзіцца сям'я: апытваюць суседзяў, тэлефануюць участковаму, звязваюцца са сваякамі. І пакуль не будзе ўстаноўлена, дзе знаходзяцца дзеці і ці ўсё з імі ў парадку, наведванне лічыцца несапраўдным, таму што дабрабыт і бяспека дзяцей — на першым месцы. Часцей за ўсё такія праблемы ўзнікаюць з бацькамі, у дачыненні да якіх устаноўлены факты злоўжывання алкагольнымі напоямі.

Частай прычынай працяглага знаходжання сем'яў у СНС з'яўляецца няспраўнасць пячнога абсталявання ў жылым памяшканні. Нярэдка гэта становіцца прычынай трагедыі, як і іншыя парушэнні супрацьпажарнай бяспекі. Нядаўні прыклад таму - гібель дваіх дзяцей на пажары ў Барысаве.

Станіслаў Белавусаў.

Чытаць 204 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»