Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

25.10.2022

Работнікамі Пухавіцкай раённай інспекцыі Дзяржэнерганагляду праводзяцца абследаванні электраўстановак домаўладанняў грамадзян

Работнікамі Пухавіцкай раённай інспекцыі Дзяржэнергагазнагляд праводзяцца абследаванні электраўстановак домаўладанняў грамадзян, падчас якіх вядуцца гутаркі і ўручаюцца памяткі па пытаннях электрабяспекі, пры неабходнасці выдаюцца рэкамендацыі на ўстараненне выяўленых парушэнняў па тэхнічным стане электраўстановак. Бо няспраўная электраправодка выклікае рызыку ўзнікнення пажару, які таксама небяспечны, як і ўдар электратокам.

Асноўныя прычыны электратраўматызму — недастатковая дасведчанасць аб небяспецы дзеяння электрычнага току і невыкананне элементарных патрабаванняў электрабяспекі ў побыце.

Так 13 жніўня 2022г у пас. Крыпулі Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці грамадзянін К. выконваў замену глушыцеля аўтамабіля. Пры працы выкарыстоўваліся электразварачны апарат і кутняя шліфавальная машына, падлучаныя з дапамогай двух паслядоўна злучаных падаўжальнікаў. Сусед пачуў крык з-пад машыны, падбег да пацярпелага, але дакрануўшыся да яго, адчуў уздзеянне электрычнага току. Пасля чаго, адключыў падаўжальнік. Выклікаў хуткую дапамогу. Прыбыўшыя на месца працаўнікі УАЗ «Докшыцкай ЦРБ» канстантавалі смерць.

14 жніўня 2022г у аг. Макарава Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці школьнік патрапіў пад напружанне, праходзячы ўздоўж кустоўя каля крамы, размешчанай пад паветранай лініяй электраперадачы, крануў нагой абарваны провад паветранай лініі электраперадачы, які знаходзіцца пад напругай (провад ляжаў на галінах хмызняку). Прадаўцом магазіна была выклікана брыгада хуткай медыцынскай дапамогі, пацярпелы быў дастаўлены ў рэанімацыйнае аддзяленне.

Каб пазбегнуць паражэння электрычным токам і ўзнікнення пажару, неабходна цвёрда ведаць і выконваць асноўныя правілы бяспечнага выкарыстання электраэнергіі ў побыце.

Інспектар Пухавіцкай раённай энергагазінспекцыі Р.Б.Гайдучонак

Чытаць 149 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»