Брыгаду наведалі каля 150 дзяцей, для якіх вайскоўцы падрыхтавалі паказальнае выступленне разведчыкаў па рукапашным баі і прадэманстравалі баявы эпізод.
Удзельнікі мерапрыемства акунуліся ў атмасферу вайсковай службы і побыту, прымерылі на сябе рыштунак вайскоўцаў сіл спецыяльных аперацый, азнаёміліся з рознымі відамі стралковай зброі. Завяршылася праграма выступленнем мастацкай самадзейнасці брыгады.
Крыніца: ТГ-канал «Спецназ Мар'іна Горка».