Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

18.10.2022

Чым радуюць новабудоўлі ў Пухавіцкім раёне?

Новабудоўлі цешаць навасельцаў сучаснымі падыходамі да пытанняў арганізацыі камфортнага пражывання.

У верасні ў Мар'інай Горцы быў здадзены ў эксплуатацыю шматкватэрны жылы дом ЖБВК «Парашутыст», які пабудаваны на вуліцы Ратавальнікаў. Гэты дом, дарэчы, стаў на ёй першым жылым домам. Яго будаўніцтвам займаліся работнікі ААТ «Будтрэст» № 35 (горад Мінск).

— Навасёламі ў новабудоўлі стануць ваеннаслужачыя, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў і будуюцца па Указу № 13, — распавядае начальнік ГП «УКБ-Пухавічы» Уладзімір Курловіч. — Гэты дом можна назваць самым сучасным з нядаўна ўведзеных у эксплуатацыю жылых аб'ектаў Пухаўшчыны.

Па-першае, гэта першы ў раёне электрадом, які будзе абагравацца з дапамогай электрычнай энергіі. Для арганізацыі ацяплення пабудавана індывідуальная кацельня. Дом абсталяваны электраплітамі, што «палегчыла» дызайн кухняў: там няма больш ніякіх труб.

Па-другое, пяціпавярховы дом абсталяваны паводле сучасных патрабаванняў ліфтам. Думаю, гэта бясспрэчна спадабаецца навасельцам. Па-трэцяе, удасканалены падыход да арганізацыі безбар'ернага асяроддзя. Пад'езды абсталяваны пад'ёмнікамі для інвалідаў-калясачнікаў, а на парэнчах на кожным паверсе выкарыстоўваецца шрыфт Брайля (кропкавы тактыльны шрыфт, прызначаны для пісьма і чытання невідушчымі), каб людзі з аслабленым зрокам маглі арыентавацца, на якім паверсе яны знаходзяцца. Пры карыстанні ліфтам уключаецца гукавое суправаджэнне — галасавы інфарматар.

Крокам наперад да абсталявання камфортнага асяроддзя пражывання з'яўляецца і будаўніцтва велапаркоўкі ў двары. Мы бачым, што двухколавы транспарт з кожным годам заваёўвае ўсё большую папулярнасць у нашых грамадзян, і таму пад'езды дамоў паступова ператвараюцца ў склады для захоўвання веласiпедаў, скутараў і да т.п. Гэта няёмка. Таму ў новабудоўлях ужо прадугледжваюцца праектамі зачыненыя «гаражы» для такога транспарту.

Побач з домам №5 па вуліцы Ратавальнікаў пачата будаўніцтва яшчэ аднаго шматкватэрнага дома, які будзе размяшчацца перпендыкулярна новабудоўлі. Дом №6 будуе Салігорскі ДБК, які не аднойчы выступаў генпадрадчыкам на будаўніцтве жылых дамоў для пухаўчан. Навасельцамі стануць шматдзетныя сем'і і работнікі сілавых структур, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Здача аб'екта запланавана на наступны год.

Крыху больш аддаленая перспектыва — будаўніцтва дома №7, які таксама будзе размешчаны на вуліцы Ратавальнікаў.

У бягучым годзе будзе ўведзены ў эксплуатацыю 40-кватэрны жылы дом у Блоні. Будаўніцтва дома, у якім кватэры атрымаюць мнагадзетныя сем'і, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, вядзе Пухавіцкая МПМК-14. У дадзены момант завяршаюцца аддзелачныя, сантэхнічныя работы, а таксама работы па электразабеспячэнні дома і добраўпарадкаванні тэрыторыі. У доме будуць абсталяваны ліфты, а ў кватэрах устаноўлены індывідуальныя электракатлы для забеспячэння пакватэрнага ацяплення і гарачага водазабеспячэння.

У Блоні будаўніцтва жылых дамоў працягнецца і ў наступным годзе. Для шматдзетных сем'яў па Указу №240 запланавана будаўніцтва жылога аб'екта на тэрыторыі, якая прымыкае да сельскага Дома культуры.

У раёне будуюцца і аб'екты сацыяльнай інфраструктуры. На стадыі праектавання знаходзіцца будаўніцтва лячэбнага корпуса ў пасёлку Дружны. З'яўленне стацыянара — гэта тое, пра што размовы ідуць не першы год: неабходнасць у лячэбным корпусе для прырастаючага насельніцтва пасёлка — не капрыз. Стацыянар будзе разлічаны прыкладна на 80 ложкаў.

У гэтыя дні пачата грамадскае абмеркаванне будаўніцтва новага пажарнага дэпо, якое размесціцца ў будуемым усходнім мікрараёне Мар'інай Горкі (вуліца Усходняя).

Жыхары горада могуць назіраць сёння і за рэканструкцыяй вуліцы Кастрычніцкая. Рэканструкцыя пачалася з добраўпарадкавання кальца на ўездзе ў горад, працягнулася рамонтам праезнай часткі цэнтральнай вуліцы горада і добраўпарадкаваннем прывакзальнай тэрыторыі.

На вуліцы Новая Зара ў раёне Мар'інагорскай гімназіі вядзецца будаўніцтва новага гандлёвага аб'екта ТАА «Пухавічыгандаль».

— Хацелася б сказаць некалькі слоў аб завяршэнні капітальнага рамонту яшчэ аднаго інтэрната ў пасёлку Мар'іна, — кажа Уладзімір Курловіч. — Адзін інтэрнат летась з удзелам Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь быў адрамантаваны і аддадзены для пражывання вайскоўцаў. А ў другi засяляюцца паэтапна навучэнцы агратэхнічнага каледжа. Гэты інтэрнат будзе яшчэ больш камфортным. Тут арганізавана блокавая сістэма пражывання: пакоі на 2 і 3 чалавекі, раздзельны санвузел. На кожным паверсе ёсць пральны пакой і кухня. На першым паверсе размесціцца трэнажорная зала.

Традыцыйна ў раёне разам з будаўніцтвам жылых аб'ектаў і аб'ектаў сацыяльнай інфраструктуры вядуцца работы па праектаванні і будаўніцтве сетак, дарог, а таксама водаправодных свідравін і станцый абезжалезвання.

Алена ІВАНОВА.

Чытаць 193 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»