Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

14.10.2022

Пухаўчане прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Павіншуем маму разам!»

Рэспубліканская прафсаюзная акцыя «Павіншуем маму разам!», прымеркаваная да Дня маці, праводзіцца ў Беларусі з 10 па 16 кастрычніка. У ёй актыўна прымаюць удзел прадпрыемствы і арганізацыі Пухавіцкага раёна.

У рамках акцыі першасныя прафсаюзныя арганізацыі на месцах прапануюць работнікам выбраць віншавальную паштоўку, падпісаць яе, укласці ў канверт і бясплатна адправіць сваёй маці.

– Гэта светлае свята – выдатная нагода яшчэ раз сказаць усім мамам самыя далікатныя словы, падзякаваць за любоў і падтрымку, цярпенне і дабрыню. Бо часам нам зусім не хапае часу на віншаванні блізкіх і родных людзей, – патлумачыла сутнасць акцыі старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі КСУП «Зазерка» Ленкавец Людміла Васільеўна.

Па яе словах, работнікі гаспадаркі з задавальненнем прынялі ўдзел у акцыі. Звыш 100 маляўнічых паштовак было адпраўлена напярэдадні свята самым дарагім і каханым са шчырымі пажаданнямі, ласкавымі і кранальнымі словамі павагі і падзякі.

Людміла ГУЛЯКЕВІЧ.

Чытаць 173 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»