З 7 кастрычніка ў раёне стартаваў месячнік па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый. У гэты перыяд плануецца правесці розныя работы па добраўпарадкаванні на тэрыторыях, замацаваных за прадпрыемствамі і арганізацыямі, тэрыторыях агульнага карыстання населеных пунктаў.
У месячніку прымуць удзел арганізацыі ўсіх форм уласнасці і насельніцтва. Прадоўжыцца ён да 7 лістапада.
Наталля Васільева.