Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

22.09.2022

Аб адзінстве, бяспецы і экалагічна правільных паводзінах казалі на дні інфармавання ў філіяле КУП «Мiнскаблдарбуд»-ДРБУ-169

У рамках адзінага дня інфармавання ў філіяле КУП «Мінскаблдарбуд»-ДРБУ-169 адбылася размова на актуальныя тэмы, якія тычацца тэматыкі святкавання Дня народнага адзінства, бяспекі руху і правільнай утылізацыі камунальных адходаў.

Перад работнікамі дарожнага прадпрыемства выступілі начальнік аддзела ідэалогіі Пухавіцкага райвыканкама Алена Адамейка, начальнік Пухавіцкага РАУС Уладзімір Смірноў і начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Наталля Калясенка.

Уладзімір Смірноў прывёў статыстыку па дарожна-транспартных здарэннях, якая другі год у раёне застаецца прыкладна аднолькавай, што кажа аб тым, што і пасажыры, і кіроўцы не робяць належных высноў і па-ранейшаму дастаткова безадказна ставяцца да выканання правілаў дарожнага руху. Вынік заўсёды сумны: за 8 месяцаў бягучага года ў раёне адбылося 20 ДТЗ, у якіх 3 чалавекі загінулі, а 22 пацярпела. За час правядзення пастаянных прафілактычных акцый было выяўлена 4,5 тысячы правапарушэнняў. 751 з іх здзейснілі пешаходы, якія часта і становяцца віноўнiкамі многіх аварыйных сітуацый.

— Памятаеце аб каштоўнасці свайго і чужога жыцця. Не спяшайцеся, цвяроза ацэньвайце дарожную сітуацыю, заўсёды пакідайце час на рэагаванне, - заклікаў прысутных начальнік РАУС.

Наталля Калясенка распавяла пра тое, як актуальна сёння праблема правільнай утылізацыі адходаў і паасобнага збору смецця. Гэта выклікана не толькі тым, што па параўнанні з тым, як гэта было 15 гадоў таму, значна павялічылася колькасць утылізуемага смецця (на аднаго беларуса ў год прыходзіцца каля 350 кг), але і з тым, як змяніўся склад гэтага смецця. Ён стаў значна больш небяспечным. Для прыкладу: адна батарэйка забруджвае да 400 літраў вады і да 20 квадратных метраў зямлі. Менавіта па гэтай прычыне вельмі важна сартаваць смецце, а ВМР здаваць на перапрацоўку. У нашым раёне аказвае дапамогу ў зборы смецця ГП «Экадругснаб».

Прысутным прадэманстравалі відэаролікі па дадзенай тэматыцы. Прагляд выклікаў у прысутных пытанні, якія тычыліся ўстаноўкі кантэйнераў, здачы пэўных відаў адходаў і неабходнасці выхавання правільных экалагічных паводзін у насельніцтва.

Алена ШАНТЫКА.

Чытаць 184 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»