Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

20.09.2022

Аб рабоце прафсаюзнай арганізацыі УАЗ «Мар'інагорская цэнтральная раённая бальніца»

У справах і імкненнях разладу няма. Гэта бачна на прыкладзе калектыву медыцынскіх работнікаў раёна

— На ўліку ў прафсаюзнай арганізацыі УАЗ «Мар'інагорская цэнтральная раённая бальнiца» сёння больш за 870 чалавек. Людзі, як вядома, усе розныя па нораве, а таму, здавалася б, праяў рознага разумення жыццёвых каштоўнасцяў у такім вялікім калектыве можа быць нямала. Аднак значнай розніцы ў стаўленні нашых працаўнікоў да працы, калег, пастаўленых задач, палітыцы дзяржавы не відаць, — адзначае старшыня прафсаюзнага камітэта Святлана Дзяшковіч.

— Напярэдадні Дня народнага адзінства мы ўзгадваем аб тым, што ў гэты дзень у 1939 годзе было адноўлена адзінства беларускага народа. І тады загучалі галасы палітычных апанентаў нашай дзяржавы: маўляў, шмат каго з беларусаў вабіць уклад жыцця Польшчы і іншых заходніх еўрапейскіх краін. Пра гэта, уцёкшы за мяжу, і сёння працягваюць казаць тыя, хто спрабаваў у 2020-м годзе здзейсніць дзяржаўны пераварот у Беларусі.

Мэта іх прапаганды зразумелая — унесці разлад у наша грамадства.

Аднак праўдай з'яўляецца тое, што беларусы пасля ўз'яднання хутка згуртаваліся. У нас не было і няма такога выразнага падзелу на Захад і Усход, як ва Украіне. Мы адзіныя, і гэта пацвердзілі ў тым ліку і мае калегі, якія прыехалі працаваць да нас з заходніх абласцей Беларусі.

Гэта паважаныя ў калектыве ўрачы, працаўнікі сярэдняга і малодшага медыцынскага персанала, якія заслужылі аўтарытэт за высокі прафесіяналізм і добрасумленнае стаўленне да сваёй працы. Так, ураджэнец горада Масты Гродзенскай вобласці, выпускнік Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта Максім Таўкай з 2005 года працуе ў нашым раёне: пачынаў урачом агульнай практыкі ў Пухавіцкай і Дрычынскай урачэбных амбулаторыях, і вось ужо 15 гадоў з'яўляецца намеснікам галоўнага ўрача УАЗ «Мар'інагорская цэнтральная раённая бальніца».

Амаль чвэрць стагоддзя працуе ў Мар'інагорскай раённай бальніцы загадчыца фізіятэрапеўтычнага аддзялення Наталля Кудзелька. Пасля заканчэння Гродзенскага медыцынскага інстытута яна з роднага аграгарадка Верцялішкі Гродзенскага раёна пераехала ў Мар'іну Горку. Высокая кваліфікацыя і ўважлівае стаўленне да хворых — прафесійныя якасці, за якія ёй заўсёды ўдзячныя пацыенты.

Праца ў прыёмным аддзяленні бальніцы адрозніваецца асаблівай складанасцю. Сюды звяртаюцца людзі па экстраную медыцынскую дапамогу, аказаннем якой займаюцца вопытныя і кваліфікаваныя спецыялісты. Сярод іх — урач-тэрапеўт Алена Брагіна. Яе малая радзіма — горад Свіслач Гродзенскай вобласці, які, дарэчы, знаходзіцца за 15 кіламетраў ад беларуска-польскай мяжы. Я пацікавілася ў Алены Ігараўны, ці шмат сярод яе землякоў тых, хто прыслухоўваецца да заклікаў заходніх прапагандыстаў змяніць уладу і ўклад жыцця народа Беларусі, які адстойвае сваю суверэннасць. Яна адказала, што сярод яе родных і знаёмых падобныя ідэі ніхто не падтрымлівае.

Многія выхадцы з заходніх рэгіёнаў, якія працуюць у нашым калектыве, актыўна ўдзельнічаюць у грамадскіх справах. Так, памочнік урача па амбулаторнай паліклінічнай дапамозе Рудзенскай бальніцы Аксана Шклярык са Смаргоні ўзначальвае камісію па рабоце з моладдзю, займаючыся гэтай справай не фармальна, а з поўнай адказнасцю. Яе зямлячка Арына Кавалеўская, якая на такой жа пасадзе працуе ў Свіслацкай бальніцы, актыўна займаецца спортам. Яна толькі сёлета як малады спецыяліст прыйшла ў наш калектыў, але ўжо стала лідарам каманды, якая выступае на турыстычных злётах.

Акрамя Арыны сёлета да нас у раённую бальніцу і паліклініку прыйшлі працаваць маладыя спецыялісты: урач-інфекцыяніст Аляксандр Крысціновіч, урач-неўрапатолаг Аляксандра Шаламіцкая, урач-афтальмолаг Таццяна Чылека, якія таксама прыехалі з заходніх рэгіёнаў нашай рэспублікі. І яны таксама, як той казаў, не стаяць убаку, а выразна выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю ў падтрымку абранага нашай дзяржавай курсу на развіццё моцнай, суверэннай і квітнеючай краіны.

Андрэй МАЗАНІК.

Чытаць 180 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»