Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

16.09.2022

У Пухавіцкай раённай арганізацыі ветэранаў адбыўся адкрыты дыялог «Усе разам - мы Беларусь»

Не ведаючы мінулага, мы ніколі не пабудуем будучыні. Для моладзі вельмі важна памятаць гісторыю сваёй краіны і перадаваць яе з пакалення ў пакаленне. Таму ў рамках акцыі «Усе разам — мы Беларусь», у Пухавіцкай раённай арганізацыі ветэранаў адбылася дыялогавая пляцоўка, прымеркаваная да Дня народнага адзінства.

Яе ўдзельнікамі сталі прадстаўнікі прэзідыума Савета ветэранаў і Бюро Пухавіцкай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». У фармаце адкрытага дыялогу абмяркоўваліся пытанні аб значэнні Дня народнага адзінства, важнасці захавання гістарычнай спадчыны і культуры народа.

Аб перадумовах правядзення Дня народнага адзінства менавіта ў дзень 17 верасня, аб значэнні гэтай даты ў гісторыі нашай Беларусі падзялілася Наталля Пархомчык, галоўны рэдактар ГУ «Рэдакцыя газеты «Пухавіцкія навіны». Яна распавяла ўдзельнікам пра шлях станаўлення беларускай дзяржаўнасці, паказала гістарычныя дакументы з архіва сваёй сям'і і адказала на цікавячыя пытанні.

Акрамя асноўнага дакладчыка, удзельнікі дыялогавай пляцоўкі зрабілі акцэнт на каштоўнасці адзінства народа і падзяліліся гісторыямі пра «польскі» час, якія захоўвалiся ў іх сем'ях.

Цяпер важна падрыхтаваць моладзь і заахвоціць прадстаўнікоў усіх пакаленняў да актыўнай грамадзянскай пазіцыі, у якой веды і жыццёвы вопыт злучаюцца з грамадзянскім абавязкам і адказнасцю за сваю краіну.

Алеся Смірнова.

Чытаць 167 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»