Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

14.09.2022

У Пухавіцкім раёне стартуе сезон восеньскіх кірмашоў

Сельскагаспадарчую прадукцыю, прадукцыю мясаперапрацоўчай і малочнай галіны, угнаенні, насенне, пасадачны матэрыял можна будзе набыць на сельскагаспадарчых кірмашах, сезон якіх у раёне стартуе з 17 верасня. Як паведамілі ў аддзеле эканомікі райвыканкама, адпаведнае распараджэнне падпісана старшынёй раённага выканаўчага камітэта.

У Мар'інай Горцы кірмашы пройдуць на пляцоўцы ТАА «Цэнтр падрыхтоўкі «Аўгур» па вуліцы Кастрычніцкая 17 і 24 верасня, 1, 8, 15, 22 і 29 кастрычніка, 5 і 12 лістапада.

У гарадскім пасёлку Свіслач кірмашы размесцяцца на цэнтральнай плошчы па вуліцы Партызанская 17 верасня, 1, 15 і 29 кастрычніка, 12 лістапада.

У пасёлку Дружны месцам правядзення кірмашоў стане рынак. Яны будуць працаваць 24 верасня, 22 кастрычніка, 5 лістапада.

У гарадскім пасёлку Рудзенск кірмаш пройдзе 8 кастрычніка на вуліцы Першамайская.

У гарадскім пасёлку Праўдзінскі кірмаш будзе працаваць 15 кастрычніка на вуліцы Юбілейная каля Дома культуры.

Наталля ПАРХОМЧЫК.

Чытаць 219 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»