Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

13.09.2022

Старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў Людміла Гулякевіч правяла маніторынг кошту і наяўнасці прадуктаў у магазінах

Прафсаюзныя лідэры праводзяць маніторынг кошту і наяўнасці прадуктаў у магазінах.

У Мар'інай Горцы маніторынг цэн нядаўна праводзіўся ў крамах «ТрыА» ТП ТАА «Пухавічыгандаль» і «Капеечка» ЗАТ «Дабраном» па вуліцы Ленінскай. Штомесяц ён праводзіцца па 89 пазіцыях. І па 26 пазіцыях - кожны тыдзень. Старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў Людміла Гулякевіч аналізуе наяўнасць, асартымент і запасы тавараў.

Як адзначыла Людміла Фёдараўна, значнага павышэння коштаў за апошнія тры месяцы не назіраецца. А вось на сезонную прадукцыю - гародніна і садавіна - відаць зніжэнне коштаў. Напрыклад, у краме «Капеечка» капуста зараз каштуе 47-48 капеек, а ў чэрвені была па цане 1 рубель 22 капейкі. Морква каштавала 1 рубель 53 капейкі, а зараз - 47 капеек. Пакуль толькі цана на яблыкі застаецца на ранейшым узроўні.

Многія памятаюць ажыятаж з мукой, калі вельмі моцна вырас попыт. Пакупнікі бралі муку празапас, таму на прылаўках крамы выбар быў невялікі. Але варта адзначыць, што росту коштаў, якога ўсе баяліся, не адбылося.

У перыяд летніх нарыхтовак адзначаўся і попыт на цукар. Але і на гэты прадукт цэны пасля павышэння ўжо не мяняліся (апошні раз цукар даражэў у сярэдзіне красавіка).

- Вынікі праведзеных маніторынгаў накіроўваюцца ў Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі, дзе іх абагульняюць і накіроўваюць у МАРГ для выпрацоўкі прапаноў па недапушчэнні неабгрунтаванага завышэння коштаў, - адзначае Людміла Гулякевіч.

Анастасія Iюльская.

Чытаць 273 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»