Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

08.09.2022

Пухавіцкая дэлегацыя вярнулася з падмаскоўнага горада-пабраціма

Мы прывыклі, што на значныя для нашага раёна падзеі да нас у госці прыязджаюць дэлегацыі з горада Дзмітраў. Вось і 3 ліпеня, калі Беларусь адзначала Дзень Незалежнасці, удзельнікамі святочных мерапрыемстваў  на Пухавіччыне былі члены дэлегацыі Дзмітраўскай гарадской акругі на чале з намеснікам кіраўніка адміністрацыі муніцыпалітэта Святланай Тарасавай. А на 868-годдзе Дзмітрава, якое жыхары гэтага падмаскоўнага горада адзначылі на мінулым тыдні, пухавіцкая дэлегацыя нанесла візіт у адказ.

— Наша супрацоўніцтва  паміж гарадамі пачалося ў 1991 годзе, — расказвае Марыя Клімовіч, старшыня раённага Савета дэпутатаў, якая ўзначальвала нашу дэлегацыю. — За гэты час былі рэалізаваны сумесныя праекты ў галіне эканомікі, сельскай гаспадаркі, культуры і турызму. Але і сёлета адбылася знакавая падзея: сумесна з кіраўніком муніцыпалітэта Ільёй Паначэўным мы падпісалі чарговую дамову аб далейшым супрацоўніцтве тэрыторый і ўмацаванні сяброўскіх сувязяў.

Ва ўрачыстым мерапрыемстве прынялі ўдзел дэлегацыі Мажайскай гарадской акругі, падводнай лодкі Б-806 «Дзмітраў», госці з партнёрскай арганізацыі Цэнтр кінафестываляў і міжнародных праграм, дэпутаты і грамадскія дзеячы Дзмітраўскай гарадской акругі.

ганаровых гасцей гаспадары арганізавалі насычаную культурную праграму.

— Мы  наведалі  гімназію      «Логас», якая, па словах яе дырэктара Вольгі Лазаравай, па выніках мінулага навучальнага года стала другой у рэйтынгу лепшых школ Падмаскоўя, — працягвае Марыя Клімовіч. — Таксама нам арганізавалі экскурсію па спартыўнай школе алімпійскага рэзерву «Дынама-Дзмітраў», музею-запаведніку «Дзмітраўскі крэмль», іншым мясцовым славутасцям горада.

Падчас візіту на Пухавіччыну дэлегацыя з Дзмітрава прывезла і перадала нам капсулу з зямлёй з Перамілаўскіх вышынь, дзе ішлі жорсткія баі  з  фашысцкімі  войскамі. Капсула была  размешчана на Алеі воінскага Гонару ў  Мар’інай  Горцы.  Пухавіцкая   дэлегацыя не магла не наведаць гэта гістарычнае месца: на Перамілаўскіх вышынях мы ўшанавалі памяць загінуўшых у Вялікай  Айчыннай вайне.

Яркім і цікавым было святкаванне Дня горада Дзмітрава, якое пачалося з канцэрта, арганізаванага Міністэрствам культуры Расійскай Федэрацыі, Расканцэртам і цэнтрам кінафестываляў і міжнародных праграм. Сваю творчасць усім гасцям Дзмітрава падарылі саліст Вялікага тэатра, лаўрэат многіх расійскіх і міжнародных конкурсаў Фёдар Тарасаў і спявак, кампазітар, фіналіст шоу «Голас» Вячаслаў Альхоўскі.

Уражанні ад святочнага Дзмітрава, яго гасцінных жыхароў і ўсяго ўбачанага за некалькі дзён засталіся самыя прыемныя. Для нас цалкам відавочна, што дзмітраўцы беражліва захоўваюць гераічнае мінулае і багатую культурную спадчыну роднага краю, прыкладаюць усе сілы для таго, каб горад дынамічна развіваўся. Радуе, што свой Дзень нараджэння горад і яго жыхары сустракаюць новымі поспехамі і вялікімі планамі. Упэўнена, што яны абавязкова выканаюцца, і наша супрацоўніцтва з кожным годам будзе толькі мацнейшым.

Алена  Іванова.

Чытаць 213 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»