Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

06.09.2022

У нашым раёне завяршылася жніво

Збожжавыя і зернебабовыя ўбраны з плошчы 25637 гектараў. Валавы збор зерня склаў 97428 тон пры сярэдняй ураджайнасці 38 цэнтнераў з гектара. Лідзіруюць па намалотах СУП “Дукора-Агра”, КСУП  “Голацк”, “Агра-Абярэг”, “Індустрыя-СГ”. Напрыклад,  у СУП “Дукора-Агра”  сабралі 14822 тоны збожжа, а сярэдняя ўраджайнасць склала 50 цэнтнераў з гектара. У КСУП “Голацк” атрымалі 11420 тон. І тут з кожнага гектара атрымалі 48 цэнтнераў збожжа.

Сёлета надвор’е было вельмі спрыяльным для ўборачнай кампаніі. Практычна не было затрымак з-за дажджоў. Уборачны канвеер працаваў бесперапынна, і гэта дазволіла завершыць жніво ў сціслыя тэрміны і без страт. І, канешне, немалаважную ролю адыграла добра падрыхтаваная да ўборкі тэхніка, зернесушыльная гаспадарка. Таму зерне з поля адразу ж дапрацоў-валася.

Жніво назвала сваіх лідараў. Пяць экіпажаў камбайнераў намалацілі больш за 2 тысячы тон збожжа. Сярод лідараў —  тры камбайнера з СУП “Дукора-Агра”:  Мікалай Крукоўскі, Уладзімір Хвастоў, Міхаіл Грышук. З КСУП “Індустрыя-СГ” — Дзяніс Манюк і Аляксей Бамбізаў,  з КСУП “Голацк” — Аляксандр Расолька і Міхаіл Комар. 39 экіпажаў камбайнераў намалацілі больш за тысячу тон збожжа. Восем вадзіцеляў перавезлі ад камбайнаў  па  дзве тысячы тон і болей,  і 14 вадзіцеляў — больш за тысячу тон збожжа.

Анастасія  ПЛЯТНЁВА. 

Чытаць 241 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»