Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

31.08.2022

У Мар'інай Горцы прайшла жнівеньская педагагічная канферэнцыя

«Захоўваем мінулае, цэнім сучаснасць, будуем будучыню», — такой стала тэма традыцыйнай жнівеньскай педагагічнай канферэнцыі, якая прайшла ў Мар'інай Горцы.

На свой «першы званок» педагогі сабраліся ў раённым Цэнтры культуры.  Мерапрыемства адкрывала выстава, на якой установы адукацыі прадставілі самыя цікавыя свае праекты.  У фае РЦК прайшоў паказ мадэляў школьнай формы, былі арганізаваны фотазоны.

З пачаткам новага навучальнага года работнікаў устаноў адукацыі павіншавалі старшыня раённага выканаўчага камітэта Андрэй Атрушкевіч, старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Таццяна Швель, начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Ганна Скорая.

Падчас канферэнцыі была прааналізавана праца за мінулы навучальны год і пастаўлены задачы на будучы. Лепшыя работнікі сістэмы адукацыі атрымалі ўзнагароды - граматы і падзякі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Мінскага абласнога і Пухавіцкага раённага выканаўчых камітэтаў, галіновага прафсаюза. Па традыцыі, удзельнікі канферэнцыі ўшаноўвалі маладых спецыялістаў.

А ў завяршэнні на сцэну выйшлі юныя артысты. Іх музычныя нумары сталі падарункам педагогам да новага навучальнага года.

Наталля Пархомчык.

Чытаць 215 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»