Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

23.08.2022

Казалі аб бяспецы і дысцыпліне

У рамках адзінага дня інфармавання ў працоўных калектывах абмеркавалі рэалізацыю Дырэктывы №1.

Пераважная большасць з нас кожную раніцу сыходзіць на працу, не задумваючыся аб тым, ці вернецца ўвечар дадому. Для ўпэўненых у сабе людзей, якія не маюць праблем са здароўем, гэта само сабой зразумела. Але ж гэта проста ўпэўненасць, якая, дарэчы, можа і не апраўдацца, калі забыцца на разумную асцярожнасць, не выконваць элементарныя правілы бяспекі, прынятыя на вытворчасці і ў грамадстве. Канешне, кожны чалавек сам нясе адказнасць за сваё жыццё. Аднак і дзяржава імкнецца стварыць такія ўмовы, каб засцерагчы чалавека ад небяспекі, увесь час нагадвае, дзе ёсць рызыкі. На гэта, дарэчы, накіравана і Дырэктыва № 1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны» ад 11 сакавіка 2004 года (у рэдакцыі Указа № 420 ад 12 кастрычніка 2015 года), рэалізацыю якой у нашым раёне абмеркавалі ў працоўных калектывах падчас адзінага дня інфармавання.

Напярэдадні яго правядзення ў раённым цэнтры культуры сабраліся ідэолагі прадпрыемстваў і арганізацый. Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны, што прымаюцца ў нашым рэгіёне, расказала галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Анастасія Салавей.

— У раёне за 6 месяцаў бягучага года ў параўнанні з адпаведным леташнім перыядам знізілася колькасць загінуўшых у выніку дарожна-транспартных здарэнняў (з 5 да 1 выпадку), — пачала са статыстыкі Анастасія Анатольеўна. — Аднак адзначаецца рост загінуўшых у выніку выпадковых утапленняў (з 3 выпадкаў да 5 выпадкаў), пажараў (з 5 выпадкаў да 7 выпадкаў), выпадковых атручэнняў алкаголем (з 4 да 7 выпадкаў), забойстваў (з 1 да 2 выпадкаў). Колькасць загінуўшых у выніку суіцыду ў 1-м паўгоддзі бягучага года засталася на ўзроўні папярэдняга года (4 выпадкі). Мелі месца 2 выпадкі дзіцячай гібелі ў выніку ўтаплення (у 2021 годзе было дапушчана 2 выпадкі дзіцячай гібелі ў выніку ўтаплення і ад пажару).

З мэтай мінімізаваць гібель людзей ад знешніх прычын распрацаваны план па рэалізацыі Дырэктывы №1 на 2021-2023 гады, у які ўключана 38 мерапрыемстваў па забеспячэнні грамадскай бяспекі, бяспекі дарожнага руху, супрацьпажарнай бяспекі, папярэджанні гібелі людзей на водах, мерапрыемстваў па зніжэнні траўматызму і гібелі людзей на вытворчасці, а таксама комплекс мер па ўмацаванні вытворча-тэхналагічнай, выканальніцкай і працоўнай дысцыпліны, бяспекi вытворчай дзейнасці.

Важным напрамкам у рэалізацыі Дырэктывы №1 з'яўляецца прафілактычная работа. У раёне праходзяць акцыі па пажарнай бяспецы, бяспецы дарожнага руху, бяспечным паводзінам на вадзе і іншыя.

У мэтах прафілактыкі вытворчага траўматызму арганізавана работа мабільнай групы па аказанні практычнай і метадычнай дапамогі ў забеспячэнні выканання заканадаўства па ахове працы суб'ектам гаспадарання незалежна ад форм уласнасці і відаў эканамічнай дзейнасці. У адпаведнасці з графікам за мінулы перыяд бягучага года праведзена 50 наведванняў арганізацый мабільнай групай, зроблена 625 заўваг. У раёне створана і ажыццяўляе сваю дзейнасць камісія райвыканкама для праверкі ведаў па пытаннях аховы працы. За мінулы перыяд гэтага года праведзена 8 яе пасяджэнняў, прайшлі праверку ведаў 305 кіраўнікоў і членаў камісіі арганізацый, якія не маюць вышэйстаячага органа кіравання.

У мэтах кантролю за выкананнем працоўнай дысцыпліны распараджэннем старшыні райвыканкама ў раёне створана пастаянна дзейнiчаючая рэйдавая група па ажыццяўленні штомесячных маніторынгаў суб'ектаў гаспадарання рэгіёну, накіраваных на выяўленне і спыненне фактаў знаходжання супрацоўнікаў на працоўных месцах у стане алкагольнага ап'янення. У яе склад уваходзяць прадстаўнікі УАЗ «Мар'інагорская ЦРБ», Пухавіцкага РАУС, райвыканкама. Гэтай рэйдавай групай за мінулы перыяд 2022 года абследавана 20 арганізацый (210 работнікаў). Фактаў знаходжання працаўнікоў на працоўным месцы ў стане алкагольнага ап'янення не выяўлена.

Аднак 7 фактаў знаходжання работнікаў у стане алкагольнага ап'янення ўстаноўлена супрацоўнікамі Пухавіцкага РАУС у час рэйдавых мерапрыемстваў па праверцы ўмоў захоўвання таварна-матэрыяльных каштоўнасцей арганізацый аграпрамысловага комплексу, у тым ліку па праверцы нясення службы работнікамі вартавой аховы.

Прымаліся меры дысцыплінарнай адказнасці да работнікаў за парушэнні працоўнай дысцыпліны. Згодна з данымі дзяржаўнай статыстыкі за першае паўгоддзе бягучага года за прагул і іншыя парушэнні працоўнай дысцыпліны звольнена 149 работнікаў арганізацый раёна, або 7 працэнтаў ад агульнай колькасці звольненых (2129 чалавек) (першае паўгоддзе 2021 года - 191 работнік, або 8,3 працэнта).

За мінулы перыяд бягучага года быў праведзены і шэраг іншых мерапрыемстваў. Анастасія Салавей падкрэсліла, што работа па забеспячэнню грамадскай, прамысловай, пажарнай бяспекі, бяспекі транспартнай дзейнасці, паляпшэнню ўмоў і аховы працы, фарміраванню здаровага ладу жыцця насельніцтва ў рамках рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы №1 будзе прадоўжана.

Гутарка на зададзеную тэму працягнулася ў працоўных калектывах.

Наталля ПАРХОМЧЫК.

Чытаць 209 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»