Цяпер у раёне праходзіць серыя сустрэч прадстаўнікоў кіраўніцтва раёна і кіраўнікоў грамадскіх арганізацый з маладымі спецыялістамі.
Пасля галіны ЖКГ і будаўніцтва эстафету прыняла сацыяльная сфера. У раённым цэнтры культуры з маладымі спецыялістамі сустрэліся намеснік старшыні райвыканкама Наталля Чарнышова, старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў Людміла Гулякевіч, кіраўнікі ўстаноў аховы здароўя Людміла Жарынава і Алена Пархімчык, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Алена Адамейка, намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Юлія Валковіч.
Як сустрэлі маладых калег у працоўных калектывах, ці ўзнікалі цяжкасці на працоўным месцы ў першыя дні, як вырашаюцца праблемы з жыллём. Гэтыя і іншыя пытанні абмеркавалі ўдзельнікі сустрэчы падчас нефармальных зносін. Размова ішла і аб гарантыях маладым спецыялістам, замацаваных у калектыўных дагаворах.
Сустрэчы працягнуцца. Запланавана, што 25 жніўня з маладымі спецыялістамі са сферы эканомікі сустрэнецца намеснік старшыні райвыканкама Наталля Ліцвінчук, 30 жніўня з прадстаўнікамі АПК сустрэнецца першы намеснік старшыні райвыканкама — начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Аляксандр Маеўскі. А 2 верасня ўсе маладыя людзі, якія сёлета пачынаюць сваю працоўную дзейнасць у нашым раёне, збяруцца ў раённым цэнтры культуры, каб пачуць словы на дарогу ад старшыні раённага выканаўчага камітэта.
Наталля ПАРХОМЧЫК.