Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

04.08.2022

З кожным днём у Пухавіцкім раёне набірае тэмпы ўборачная кампанія

Мікалай Тарасевіч з сынам Ігарам

Тры галоўныя крытэры. Такімі на жніве з'яўляюцца высокія тэмпы, якасць работ і іх бяспека. Уборачная гарачая пара — час гарачы і напружаны. Трэба не толькі без страт убраць вырашчаны ўраджай, але і не дапусціць траўматызму людзей.

З кожным днём у раёне набірае тэмпы ўборачная кампанія. У КСУП «Голацк» першыя камбайны выехалі ў поле на мінулым тыдні. Убіраюць ураджай (2400 гектараў) 7 экіпажаў. Дырэктар сельгасарганізацыі Дзмітрый Ленкавец адзначыў, што ў гаспадарцы зроблена ўсё, каб жніво прайшло паспяхова: тэхніку падрыхтавалі, паклапаціліся аб забяспечанасці палівам.

Распрацаваны ўмовы спаборніцтва, згодна з якімі старэйшы камбайнер і камбайнер за першую намалочаную тысячу тон збожжа дадаткова атрымліваюць 268 рублёў. А ў цэлым аплату працы ўдзельнікам жніва паднялі на 8 працэнтаў да ўзроўню мінулага года.

Збіраюць ураджай камбайнеры са стажам. Не першы сезон працуюць на жніве два сямейныя экіпажы: бацька з сынам Мікалай і Ігар Тарасевічы, Уладзімір і Раман Камаровы, а таксама Аляксандр Расолька і Міхаіл Комар, ветэран працы Аляксандр Чарнашэй.

Як звычайна, першым да малацьбы спее рапс. Гэту культуру ў гаспадарцы вырошчвалі на плошчы 500 гектараў. Першыя ўбраныя гектары радуюць ураджаем: атрымліваюць па 33 цэнтнеры алейнага семя з гектара, што больш за леташні. 100 тон збожжа плануюць здаць у лік дзяржзаказу, а астатняе рэалізаваць на перапрацоўчыя прадпрыемствы.

На ўзвышаных участках прыбіраюць трыцікале. І гэта культура дае ўраджай вышэйшы за леташні: 50 цэнтнераў з гектара.

— Жніво сёлета зрушылася на тыдзень-паўтара, — адзначае галоўны аграном сельгасарганізацыі Андрэй Лук'янаў. — У адрозненнi ад мінулага года, калі падчас паспявання культур стаяла невыносная спякота і колас не наліўся як след, сёлета надвор'е садзейнічала. Ёсць надзея атрымаць у сярэднім не менш як 45 цэнтнераў збожжа з гектара. Ну, а самы вялікі ўраджай чакаем ад азімай пшаніцы, якую вырошчвалі на 795 гектарах. Павінны атрымаць не менш як 50 цэнтнераў з гектара.

У гаспадарцы плануюць штодня ўбіраць каля 100 гектараў збожжавых і, калі надвор'е не ўнясе карэктывы, завяршыць уборку за два тыдні.

Мікалай Тарасевіч працуе ў Мінску, а на час жніва бярэ водпуск і садзіцца за штурвал збожжаўборачнага камбайна. Яго стаж удзелу ва ўборачнай — 40 гадоў.

— Самым шчодрым быў 2014 год, — успамінае Мікалай Мікалаевіч. — Я тады намалаціў 2743 тоны збожжа. Хочацца пабіць свой рэкорд.

На днях КСУП «Голацк» наведалі галоўны тэхнічны інспектар працы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Павел Манько, галоўны тэхнічны інспектар працы Мінскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК Аляксандр Мотуз, старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Лілія Брандт.

Грамадскім кантролем Федэрацыі прафсаюзаў ахоплены практычна ўсе сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, занятыя вытворчасцю збожжавых і зернебабовых культур. Тэхнічныя інспектары правяраюць забеспячэнне работнікаў сродкамі індывідуальнай абароны і спецадзеннем, а таксама пытанні арганізацыі дастаўкі гарачага харчавання і пітной вады.

У КСУП «Голацк» ёсць свая сталовая. Старшыня прафсаюзнага камітэта сельгасарганізацыі Зоя Кікоць зазначае, што працуе яна з вясны і да позняй восені. Цяпер у поле дастаўляюць каля 50 абедаў, і яшчэ 10 работнікаў абедаюць у сталовай. Кухары імкнуцца, каб меню было разнастайным, а стравы смачнымі, каларыйнымі, зусім як хатнія.

Задача прафсаюзаў праверыць умовы, у якіх працуюць людзі, паколькі самае галоўнае — гэта бяспека, — расказаў Павел Манько. — Нажаль, у аграпрамысловым комплексе па-ранейшаму рэгіструюцца няшчасныя выпадкі на вытворчасці. Недзе гэта адбываецца з-за таго, што не былі створаны належныя ўмовы працы, недзе спрацоўвае чалавечы фактар, калі работнікі грэбуюць правіламі бяспекі.

Анастасія ПЛЯТНЕВА.

Чытаць 258 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»